«Мінчу́к» — кніжнае таварыства. Заснавана 14 снежня 1906 года ў Мінску на кааператыўнай аснове для выдання і распаўсюджвання беларускіх кніг і газет[1]. Заснавальнікі — Антон Шабуня, Уладзімір Самойла, Сяргей Скандракоў і іншыя. Разам з выдавецтвам «Нашай Нівы» кніжнае таварыства «Мінчук» выдала ў 1907 годзе кірыліцай і лацінкай апавяданне Элізы Ажэшкі «Гедалі». Рыхтавала да друку «Жалейку» Янкі Купалы. Спыніла дзейнасць з-за адсутнасці сродкаў[2]. Існавала да 30 снежня 1909 года (паводле Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі дзейнічала ў снежні 1906—1907 гадоў)[3].