Мінесотскі галадальны эксперымент (англ.: Minnesota Starvation Experiment), таксама вядомы як Мінесотскі напаўгаладальны эксперымент (Minnesota Semi-Starvation Experiment), Мінесотскі галадальна-аднаўляльны эксперымент (Minnesota Starvation-Recovery Experiment), Галадальнае даследаванне (Starvation Study) — клінічнае даследаванне, праведзенае Універсітэтам Мінесоты з 19 лістапада 1944 да 20 снежня 1945 года, для выяўлення фізіялагічных і псіхалагічных наступстваў цяжкіх і працяглых абмежаванняў харчавання і эфектыўнасці дыетычных рэабілітацыйных стратэгій.
Мэты даследавання былі дваякія: па-першае, зрабіць вычарпальную справаздачу на тэму чалавечага голаду на грунце лабараторнага мадэлявання цяжкага масавага голаду і, па-другое, ужыць атрыманыя навуковыя вынікі, каб дапамагчы саюзнікам у аказанні першай дапамогі ахвярам голаду ў Еўропе і Азіі ў канцы Другой сусветнай вайны. На пачатку 1944 года было прызнана, што мільёны людзей у сур’ёзнай небяспецы масавага голаду, і неабходна інфармацыя пра наступствы напаўгаладання і ўплыў розных рэабілітацыйных стратэгій, каб аказанне пасляваеннай дапамогі было эфектыўным.
Даследаванне здзяйснялася ў каардынацыі з праграмай Civilian Public Service (CPS; Цывільная грамадская служба) і Selective Service System (Сістэма службы прызыву) ЗША, у ім бралі ўдзел 36 чалавек, адабраных з групы болей за 200 добраахвотнікаў з CPS[1]:46.
Даследаванне было раздзелена на тры фазы: 12-тыднёвая кантрольная фаза, калі рабіліся фізіялагічныя і псіхалагічныя назіранні для выяўлення зыходнага ўзроўню кожнага суб’екта; 24-тыднёвая фаза галадання, калі спажыванне калорый у кожнага суб’екта было рэзка зніжана, у выніку кожны губляў у сярэднім 25 % вагі цела; і, урэшце, фаза аднаўлення, калі добраахвотнікі харчаваліся па розных рэабілітацыйных дыетах. Два суб’екты былі звольнены за невыкананне дыетычных абмежаванняў падчас галоднай фазы, дадзеныя двух іншых не выкарыстоўваліся ў аналізе вынікаў.
У 1950 годзе Ансель Кейс і яго калегі апублікавалі вынікі эксперымента ў двухтомных 1385-старонкавым выданні пад назвай The Biology of Human Starvation (бел.: Біялогія чалавечага голада; University of Minnesota Press)[2]. Канечная справаздача выйшла дужа познага, каб сур’ёзна ўплываць на пасляваенныя намаганні па аднаўленні ахвяр голаду, але папярэднія брашуры з ключовымі вынікамі эксперымента былі выдадзены і шырока ўжываліся супрацоўнікамі па аказанні дапамогі ў Еўропе і Азіі напрацягу некалькіх месяцаў пасля спынення ваенных дзеянняў[1]:183–184.
Ансель Кейс — вядучы даследчык эксперымента. Адказваў за агульны нагляд за дзейнасцю ў Лабараторыі фізіялагічнай гігіены і непасрэдна адказваў за рэнтгенаграфію і адміністрацыйную работу у праекце. Кейс заснаваў Лабараторыю фізіялагічнай гігіены ва Універсітэце Мінесоты ў 1940 годзе, пасля таго як пакінуў Гарвардскую лабараторыю стамляльнасці (Harvard’s Fatigue Laboratory) і Клініку Маё (Mayo Clinic). З 1941 года служыў спецыяльным асістэнтам сакратара Ваеннага дэпартаменту ЗША і супрацоўнічаў з арміяй у распрацоўцы рацыёнаў для войскаў у баявых дзеяннях (K-ration).[1]:30–31. Кейс быў дырэктарам Лабараторыі фізіялогічнай гігіены напрацягу 26 гадоў, выйшаў на пенсію ў 1972 годзе з Універсітэта Мінесоты пасля выдатнай 36-гадовай кар’еры.
Олаф Мікельсен адказваў за хімічныя аналізы, праведзеныя ў Лабараторыі фізіялагічный гігіены падчас эксперымента, і за штодзённы рэжым харчавання суб’ектаў, у тым ліку нагляд за кухняй і яе персаналам. Падчас эксперымента быў дацэнтам кафедры біяхіміі і фізіялагічнай гігіены ва Універсітэце Мінесоты. Атрымаў ступень Ph.D. у біяхіміі ад Універсітэта Вісконсіна ў 1939 годзе.
Генры Лонгстрыт Тэйлар адказваў за адбор 36 добраахвотнікаў з CPS, падтрыліваў іх маральны дух і ўдзел у эксперыменце. Падчас эксперыменту супрацоўнічаў з Осцінам Хеншэлем у правядзенні фізічных практыкаванняў, заняткаў па дыханні і паставе. Атрымаў Ph.D. ад Універсітэта Мінесоты ў 1941 годзе і пачаў працаваць у Лабараторыі фізіялагічнай гігіены, адначасова супрацоўнічаў з кафедрай фізіялогіі. Яго даследаванні былі засяроджаны на праблемах фізіялогіі сардэчна-сасудзістай сістэмы, рэгуляцыі тэмпературы, абмену рэчываў і харчавання, старэння і сардэчна-сасудзістай эпідэміялогіі.
Осцін Хеншель дзяліў з Тэйларам адказнасць за адбор добраахвотнікаў з CPS і, апроч таго, адказваў за марфалогію крыві і планаваў усе аналізы і вымярэнні суб’ектаў падчас эксперыменту. Працаваў у Лабараторыі фізіялагічнай гігіены і на медыцынскім факультэце Універсітэта Мінесоты.
Ёзаф Брожак (1914—2004)[3] адказваў за псіхалагічныя даследаванні падчас эксперымента, у т.л. псіхаматорныя тэсты, антрапаметрычныя вымярэнні і статыстычны аналіз вынікаў. Брожак атрымаў доктарскую ступень ў Карлавым універсітэце (Прага, Чэхаславакія) у 1937 годзе. У 1939 годзе эміграваў у ЗША і з 1941 года працаваў у Лабараторыі фізіялагічнай гігіены пры Універсітэце Мінесоты, дзе займаш шэраг пасад напрацягу 17 гадоў. Яго даследаванні ў Лабараторыі фізіялагічнай гігіены тычыліся недаядання і паводзін, візуальнага асвятлення і працаздольнасці, а таксама старэння.
Важным чыннікам паспяховасці эксперыменту была дастатковая колькасці здаровых добраахвотнікаў, гатовых да гадавога ўтаргненню ў асабістае жыццё, пазбаўлення харчавання, фізічных і псіхалагічных праблем, неабходных для завяршэння даследавання. Ад пачатку эксперымент планаваўся ў супрацоўніцтве з CPS і Сістэмай службы прызыву ЗША, каб прыцягнуць добраахвотнікаў, адабраных з ліку адмаўленцаў дзеля сумлення, ужо далучаных да праграмы Цывільнай грамадскай службы у ваенны час. Ансель Кейс атрымаў ухваленне на гэта ад Ваеннага дэпартамента ЗША.
На пачатку 1944 года была складзена і распаўсюджана у сетцы працоўных лагераў CPS на ўсёй тэрыторыі ЗША брашура пра набор добраахвотнікаў. Больш за 400 чалавек вызваліся ўзяць удзел у эксперыменце як альтэрнатыве ваеннай службы, з іх каля 100 былі адабраны да дэтальнага вывучэння. Дактары Тэйлар, Брожак і Хеншэль наведалі розныя падраздзяленні CPS, каб правесці сумоўі з патэнцыйнымі кандыдатамі, фізічныя і псіхалагічныя тэсты. Урэшце, былі адабраны 36 мужчын з неабходным станам псіхалагічнага і фізічнага здароўя, здольнасцю добра ладзіць у групе пры нястачах і цяжкасцях, а таксама прыхільныя мэтам даследавання. Усе добраахвотнікі былі белымі мужчынамі ўзростам ад 22 да 33 гадоў.
З 36 добраахвотнікаў 15 былі прыхажанамі гістарычных мірных цэркваў (менанітаў, царквы братоў, квакераў). Былі і іншыя, у т.л. метадысты, прэсвітарыяне, баптысты і па адным іўдзеі, епіскапале, евангелісце-рефарматары, вучні Хрыста, кангрэгацыяналісце і місіянеры евангелічнага завету, а таксама два дабраахвотнікі, якія не паведамілі свае веравызнанні.[1]:ix, x, 69
36 добраахвотнікаў CPS у эксперыменце: Уільям Андэрсан, Гаральд Блікенстаф, Вендэл Бероўз, Эдвард Коўлз, Джордж Эбелінг, Карлайл Фрэдэрык, Джаспер Гарнер, Лестэр Глік, Джеймс Грэм, Эрл Хэкман, Роска Хінкль, Макс Кампельман , Сэм Лег, Філіп Лільенгрэн, Говард Латс, Роберт Мак-Калаг, Уільям Мак-Рэйнальдс, Дэн Мілер, Л. Уэслі Мілер, Рычард Мандзі, Даніэль Пікак, Джэймс Плаўгер, Вудра Рэйнватар, Дональд Сандэрс, Седрык (Генры) Шолберг, Чарлз Сміт, Уільям Стэнтан, Рэйманд Самерс, Маршал Сатан, Кенэт Татл, Роберт Вілвак, Уільям Уолес, Франклін Уоткінс, У. Эрл Вейгандт, Роберт Уілаўбі і Джэральд Уілснэк.
Асноўнай мэтай эксперыменту было дэтальнае вывучэнне фізіялагічных і псіхалагічных наступстваў працяглага, групавога напаўгадання здаровых мужчын, а таксама іх наступнай рэабілітацыі з гэтага стану. Для дасягненняў гэтых мэтаў 12-месячны эксперымент быў раздзелены на чатыры этапы:
Напрацягу напаўгаладальнага перыяду суб’екты харчаваліся два разы на дзень, каб выклікаць аднолькавы ўзровень харчавальнага стрэсу ў кожнага ўдзельніка. Праз розныя зыходныя метабалічныя характарыстыкі, рацыён кожнага ўдзельніка цягам напаўгаладальнага эксперыменту карэктаваўся, каб забяспечыць каля 25 % агульнага змяншэння вагі за 24 тыдні.
Даследчыкі адсочвалі вагу кожнага суб’екта як функцыю часу, які прайшоў ад пачатку перыяду галадання. Для кожнага суб’екта чакалася, што графік залежнасці вагі ад часу, што і здзейснілася, сфарміруе пэўную крывую, крывую прагназавання страты вагі, характарыстыкі якой вызначаны да пачатку эксперымента. Вызначаныя крывыя аказаліся даволі прадказальнымі для большасці суб’ектаў. Калі суб’ект адхіліўся б ад сваёй крывой на нейкім тыдні, яго каларыйнасць на наступным тыдні была б скарэктавана, зменай колькасці хлеба і бульбы, каб вярнуць яго да крывой; аднак карэктыроўкі звычайна былі нязначнымі.[2]:75 Формы крывых былі выбраны «зыходзячы з канцэпцыі, што хуткасць страты вагі будзе паступова змяшацца і дасягаць адноснага плато» ўрэшце.[2]:74
Для кожнага суб’екта крывая вагі і часа была ўзята квадратычнай ў часе (фактычна, парабалай адкрытай да верху) з мінімумам, размешчаным праз 24 тыдні, і ў гэты момант вага павінна быць роўнай канечнай мэтавай вазе цела (мінімум там, дзе крывая мае нулявы нахіл; гэта адпавядае адзначанаму вышэй «плато»). Матэматычна гэта значыць, што крывая для кожнага суб’екта была
W
f
K
( 24 − t
)
2
{\displaystyle W(t)=W_{f}+K,(24-t)^{2}}
, дзе
t
{\displaystyle t}
час (у тыднях), які прайшоў ад пачатку перыяду галадання,
W ( t )
{\displaystyle W(t)}
вага суб’екта за час
t
{\displaystyle t}
, а таксама
W
f
{\displaystyle W_{f}}
канечная вага, якой суб’ект павінен дасягнуць у канцы 24-тыднёвага перыяду. Канстанта
K
{\displaystyle K}
вызначаецца патрабаваннем
0 )
{\displaystyle W(t=0)}
быць зыходнай вагой
W
i
{\displaystyle W_{i}}
т.б. праз рашэнне
W
i
=
W
f
K
( 24 − 0
)
2
{\displaystyle W_{i}=W_{f}+K,(24-0)^{2}}
для
K
{\displaystyle K}
; што дае
W
i
−
W
f
24
2
{\displaystyle K={\frac {W_{i}-W_{f}}{24^{2}}}}
. Аўтары выразілі гэта ў працэнце агульнай страты вагі
P
{\displaystyle P}
,
100 ×
W
i
−
W
f
W
i
{\displaystyle P=100\times {\frac {W_{i}-W_{f}}{W_{i}}}}
(які, як адзначана вышэй, павінен быў скласці каля 25 % для ўсіх суб’ектаў), атрымлівалі
P
100 ×
24
2
W
i
{\displaystyle K={\frac {P}{100\times 24^{2}}},W_{i}}
. Напрацягу эксперыменту кожнаму суб’екту былі прызназначаны пэўныя рабочыя задачы, праходзіць 22 мілі (35 км) штотыдзень і весці асабісты дзённік[4]. Перыядычна праводзіўся шырокі набор тэстаў, у т.л. збор дадзеных метабалічных і фізічных вымярэнняў; рэнтгеналагічныя даследаванні; параметры на бегавай дарожцы; інтэлектуальная і псіхалагічная ацэнка.
Поўная справаздача пра вынікі эксперыменту была апублікавана ў 1950 годзе ў 1385-старонкавым дзвухтомніку пад назвай The Biology of Human Starvation (University of Minnesota Press). Праца з 50 раздзелаў змяшчае падрабязны аналіз фізіялагічных і псіхалагічных дадзеных, сабраных падчас эксперыменту, і ўсебаковы агляд літаратуры.
Сярод высноў эксперыменту было пацверджанне таго, што працяглае напаўгаладанне прыводзіць да значнага ўзмацнення дэпрэсіі, істэрыі і іпахондрыі, што вымяраецца з дапамогай Мінесотскага шматаспектнага асобаснага апытальніка (MMPI). І праўда, большасць суб’ектаў зведала перыяды моцных эмацыйных разладаў і дэпрэсіі.[1]:161 Падчас эксперыменту здараліся крайнія рэакцыі на псіхалагічныя эфекты, у т.л. самазнішчэнне (адзін суб’ект ампутаваў сабе тры пальцы рукі сякерай, хаця і не быў упэўнены, зрабіў ён гэта наўмысна ці выпадкова).[5] Суб’екты праяўлялі заклапочанасць ежай, як у перыяд галадання, так і на фазе рэабілітацыі. Сексуальная зацікаўленасць была рэзка зменшылася, таксама ў суб’ектаў з’явіліся прыкметы сацыяльнай адасобленасці і ізаляцыі.[1]:123–124 Суб’екты паведамлялі пра зніжэнне канцэнтрацыі, здольнасці разумець і ацэньваць, хаця стандартныя тэсты не паказвалі рэальных прыкмет зніжэння здольнасцяў. Аднак гэта не мусіць успрымацца як паказчык таго, што здольнасць працаваць, аналізаваць і вучыцца не будзе залежаць ад голада або інтэнсіўнай дыеты. Назіралася заўважнае зніжэнне фізіялагічных працэсаў, што сведчыць пра зніжэнне ўзроўню асноўнага абмену рэчываў (базавага метабалічнага ўзроўню), т.б. колькасці энергіі, неабходнай арганізму ў стане поўнага спакою, у кожнага суб’екта, што адлюстроўвалася зніжэннем тэмпературы цела, дыхання і частаты сардэчных скарачэнняў. У некаторых суб’ектаў з’явіліся ацёкі канечнасцяў, напэўна, з-за зніжэння ўзроўню бялкоў плазмы, улічваючы, што здольнасць арганізма ствараць ключовыя бялкі, такія як альбумін, заснавана на даступных крыніцах энергіі.
Адным з важнейшых назіранняў эксперыменту, якое абмяркоўвалася даследчыкамі ў галіне харчавання, у т.л. Анселям Кейсам, было тое, што фізічныя эфекты выкліканага падчас яго напаўгаладання набліжаюцца да ўмоў жыцця людзей з шэрагам харчавальных разладаў, такіх як нервовая анарэксія і нервовая булімія. У выніку эксперымента выказана дапушчэнне, што многія глыбокія сацыяльныя і псіхалагічныя наступствы гэтых раздалаў могуць выклікацца нястачай харчавання, а ачуньванне залежыць ад фізічнага харчавання і псіхалагічнага лячэння.[1]:199–200