wd wp Пошук:

Мілаш Земан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Земан.

Мі́лаш Зе́ман (чэшск.: Miloš Zeman, ˈmɪloʃ ˈzɛman (i); * 28 верасня 1944, Колін, Пратэктарат Багеміі і Маравіі) — чэшскі палітык, першы ўсеагульна абраны прэзідэнт Чэхіі (2013). Раней займаў пасады прэм’ер-міністра (1998—2002), старшыні Палаты прадстаўнікоў чэшскага парламента (1996—1998). На пасадзе кіраўніка Сацыял-дэмакратычнай партыі ў 1990-я ператварыў яе ў адну з найбуйнейшых партый Чэхіі.

Біяграфія

Нарадзіўся 28 верасня 1944 года ў горадзе Колін (Пратэктарат Багеміі і Маравіі) у сям’і паштовага чыноўніка і настаўніцы. Мілашавы бацькі развяліся, калі таму было два гады. Выхаваннем займалася маці, настаўніца па спецыяльнасці. Пасля скончыў школу ў родным горадзе і ў 1965 паступіў у Вышэйшую эканамічную школу ў Празе, якую скончыў у 1969[5].

Падчас Пражскай вясны 1968 годзе Земан стаў членам Камуністычнай партыі, аднак у 1970 годзе быў выключаны з яе за нязгоду з пактам пра ўварванне ў Чэхаславакію[6]. Таксама пазбавіўся працы і больш за дзесяць гадоў працаваў у спартыўнай арганізацыі Sportpropag (1971—1984). У 1984 уладкаваўся ў кампанію Agrodat, з якой быў звольнены ў 1989 годзе за свой крытычны артыкул «Prognostika a přestavba» (Прагназаванне і аднаўленне)[5].

Улетку 1989 года яго крытычны каментар на Чэхаславацкім тэлебачанні, датычны нездавальняючага стану чэхаславацкай эканомікі, выклікаў скандал, а ў часе Аксамітнай рэвалюцыі ён стаў адным з лідараў Грамадзянскага форуму[7].

У красавіку 2001 года Мілаш Земан пакінуў пасаду старшыні партыі і пераехаў на адпачынак у Высачынскі край. У 2003 вылучаўся на выбарах прэзідэнта, аднак саступіў Вацлаву Клаусу з-за раз’яднанасці сваё партыі. Пасля гэтага Земан стаў жорстка крытыкаваць кіраўнікоў сацыял-дэмакратаў. 21 сакавіка 2007 года з-за канфлікту з лідарам сацыял-дэмакратычнай партыі Іржы Параўбекам пакінуў партыю.

У 2013 годзе ўзяў удзел у першых усеагульных выбарах прэзідэнта Чэшскай рэспублікі, у другім туры перамогшы Карала Шварцэнберга. У паўнамоцтвы ўступіў 8 сакавіка 2013 года.

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. iDNES.cz — 2018. Праверана 13 лістапада 2020.
  4. Evidence zájmových osob StB (EZO)
  5. 1 2 Miloš Zeman(нявызн.) (недаступная спасылка). novinky.cz. Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2013. Праверана 27 студзеня 2013.
  6. Wirnitzer, Jan Neuděloval bych ani milosti, ani amnestie, napsal čtenářům Zeman(чэшск.) . Mladá fronta DNES. iDNES (3 студзеня 2013). Праверана 27 January 2013.
  7. “Jistý prognostik” si dovolil kritizovat komunistické hospodářství(чэшск.) . Чэшскае тэлебачанне (3 жніўня 2010). Праверана 27 January 2013.

Зноскі

Спасылкі

Папярэднік:
Іржы Горак
Старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі
1993—2001
Пераемнік:
Уладзімір Шпідла
Папярэднік:
Мілан Угдэ
Старшыня Палаты прадстаўнікоў
1996-1998
Пераемнік:
Вацлаў Клаус
Папярэднік:
Іозеф Тошаўскі
Прэм'ер-міністр Чэхіі
1998—2002
Пераемнік:
Уладзімір Шпідла
Папярэднік:
Вацлаў Клаус
Прэзідэнт Чэхіі
2013—
Пераемнік:
'
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Чэшскай рэспублікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Коліне
Катэгорыя·Выпускнікі Эканамічнага ўніверсітэта ў Празе
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 верасня
Катэгорыя·Прэзідэнты Чэхіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Чэхіі
Катэгорыя·Старшыні Палаты дэпутатаў Парламента Чэшскай Рэспублікі
Катэгорыя·Члены Чэшскай сацыял-дэмакратычнай партыі
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Чэхіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Падвойнага белага крыжа 1 класа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Рэспублікі Сербія