Прэзідэнт Чэхіі, афіцыйна прэзідэнт Чэшскай Рэспублікі (чэшск.: Prezident České republiky) — згодна з канстытуцыяй Чэхіі, якая дзейнічае 9 1993 года, глава Чэшскай Рэспублікі, які прадстаўляе дзяржаву на міжнароднай арэне, а таксама Вярхоўны галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Чэхіі.
Рэзідэнцыя — Пражскі Град.
Да 2013 года прэзідэнт выбіраўся дзвюма палатамі парламента Чэхіі — Сенатам і Палатай Дэпутатаў. Для перамогі кандыдату ў прэзідэнты неабходна было заручыцца падтрымкай большасці ў абедзвюх палатах. Аднак вядучыя палітычныя партыі патрабавалі змянення існуючага парадку выбрання і ў 2013 годзе прайшлі першыя прамыя выбары прэзідэнта.
№ | Прэзідэнт | Партрэт | Пачатак паўнамоцтваў | Канец паўнамоцтваў | Партыя |
1 | Вацлаў Гавел | 2 лютага 1993 | 2 лютага 2003 | Грамадзянскі форум (1989—1991) Беспартыйны | |
2 | Вацлаў Клаус | 7 сакавіка 2003 | 7 сакавіка 2013 | Грамадзянскі форум (1989—1991) Грамадзянская дэмакратычная партыя (1991—2002, з 2002 года ганаровы старшыня партыі) Беспартыйны | |
3 | Мілаш Земан | 8 сакавіка 2013 | дзеючы | Камуністычная партыя Чэхаславакіі (1968—1970) Грамадзянскі форум (1989—1990) Чэшская сацыял-дэмакратычная партыя (1992—2007) Партыя грамадзянскіх правоў — Земанаўцы (з 2009 года) |
Прэм’ер-міністр і спікер парламента, якія выконвалі абавязкі прэзідэнта: