wd wp Пошук:

Мілаславіцкі раён

Міласла́віцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19241927. Цэнтр — вёска Мілаславічы.

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Мілаславічы. 20 жніўня 1924 года падзелены на 8 сельсаветў: Галіцкамызскі, Галіцкі, Звянчаткаўскі (Звянчацкі), Кісялёвабудскі (Кісялёвабудзянскі), Макеевіцкі, Мілаславіцкі, Пуцімельскі, Склімінскі. 24 верасня 1926 года Галіцкамызскі сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны латышскі. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Магілёўскай акругі. 4 жніўня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Клімавіцкага раёна Магілёўскай акругі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Мілаславіцкі раён
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі
Катэгорыя·Мілаславічы
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1927 годзе
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Клімавіцкага раёна