wd wp Пошук:

Мікіта Ханіят

Запыт «Ханіят» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні. Мікіта Ханіят (грэч.: Νικήτας Χωνιάτης), часам памылкова Акамінат (1155, Хоны — 1213, Нікея) — візантыйскі гісторык, пісьменнік. Займаў высокія адміністрацыйныя пасады. Пасля ўзяцця Канстанцінопаля ў 1204 годзе крыжакамі бег у Нікею.

Яго «Хроніка» — падрабязнае апісанне гісторыі Візантыі і суседніх народаў з 1118 па 1206 гады і адзін з лепшых помнікаў сярэднявечнай прозы, дзе зроблена спроба псіхалагічнай матывацыі падзей, а вобразы складаныя і супярэчлівыя. Хроніка з’яўляецца адной з асноўных крыніц па гісторыі гэтага перыяду, прычым досыць дакладнай, паколькі аўтар сам быў сведкай шматлікіх падзей або абапіраўся на апавяданні сведак.

Вытрымкі з «Гісторыі» цытуюцца, напрыклад, у 7-й візантыйскай малой хроніцы. Пакінуў таксама шэраг прамоў.

Мікіта Ханіят у літаратуры

Мікіта Ханіят — адзін з персанажаў рамана італьянскага пісьменніка Умберта Эка «Баўдаліна».

Зноскі

  1. 1 2 Niketas Choniates // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Nicetas Choniates // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.britannica.com/biography/Nicetas-Choniates

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыкі Візантыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў Ізніку
Катэгорыя·Гісторыкі XIII стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1213 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1217 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыкі крыжовых паходаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1155 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар