wd wp Пошук:

Умберта Эка

Умберта Э́ка (італ. Umberto Eco; 5 студзеня 1932, Алесандрыя, Італія — 19 лютага 2016) — італьянскі пісьменнік, філолаг, філосаф, культуролаг, літаратурны крытык. Гісторык-медыевіст, спецыяліст па семіётыцы. Адзін з буйных тэарэтыкаў постмадэрнізму.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў невялікім горадзе Алесандрыя недалёка ад Турына. У 1954 годзе скончыў Турынскі ўніверсітэт, дзе вывучаў сярэднявечную філасофію і літаратуру. Свой першы раман — «Імя ружы» — апублікаваў у 1980 годзе. Гэтая кніга пасля стала самай вядомай яго літаратурнай працай. Сёмы і апошні раман Умберта Эка — «Нулявы нумар» — быў апублікаваны ў студзені 2015 года. Сам Умберта Эка лічыў пісьменніцкую дзейнасць не самай важнай часткай свайго жыцця. У 1988 годзе заснаваў дэпартамент камунікацый ва Універсітэце Сан-Марына. Ён выкладаў тэорыю культуры і эстэтыку ва ўніверсітэтах Мілана, Турына і Фларэнцыі. Умберта Эка з’яўляўся ганаровым доктарам мноства ўніверсітэтаў. Ён напісаў вялікую колькасць эсэ па філасофіі, мовазнаўстве, семіётыцы, сярэднявечнай эстэтыцы.

Творчасць, даследчыцкая дзейнасць

Аўтар кніг па гісторыі культуры Сярэднявечча, праблемах семіётыкі, зборнікаў эсэ «Падарожжы ў гіперрэальнасць» (1986), «Пяць эсэ на тэмы этыкі» (1998). Для раманаў «Імя ружы» (1980), «Ківач Фуко» (1988), «Востраў напярэдадні» (1994), «Баўдаліна» (2000) характэрны рысы гістарычнай, дэтэктыўнай, філасофска-этычнай прозы, пабудаванай на шматзначнасці і гістарычнай зменлівасці ключавых паняццяў чалавечага вопыту.

Увёў у навуковы ўжытак паняцце аберацыйнае дэкадаванне для абазначэня выпадку, калі паведамленне, што было закадавана з дапамогай адной сістэмы кадзіроўкі, пазней дэкадуецца ў адпаведнасці з іншай сістэмай.

Бібліяграфія

Навуковыя творы

Мастацкія творы

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11852884X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 3 The Washington Post / M. Baron, S. BuzbeeWashington: Fred Ryan, 1877. — ISSN 0190-8286; 2641-9599 Праверана 20 лютага 2016.
  3. 1 2 The New York Times, New-York Daily Times, The New-York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1851. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 20 лютага 2016.
  4. Wikimedia community, Вэйлз Д. Вікінавіны — 2004. Праверана 29 лютага 2016.
  5. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  6. http://www.repubblica.it/cultura/2016/02/20/news/morto_lo_scrittore_umberto_eco-133816061/ Праверана 20 лютага 2016.
  7. http://www.nytimes.com/1986/09/24/movies/film-medieval-mystery-in-name-of-the-rose.html
  8. la RepubblicaRoma: GEDI Gruppo Editoriale, 1976. — ISSN 0390-1076; 2499-0817 Праверана 25 студзеня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (37):
Філосафы мовы
Памерлі ў 2016 годзе
Выпускнікі Турынскага ўніверсітэта
Пісьменнікі Італіі
Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Дактары навук
Італьянскамоўныя пісьменнікі
Пісьменнікі-постмадэрністы
Постаці семіётыкі
Лаўрэаты прэміі Стрэга
Вучоныя Італіі
Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Філасофія літаратуры
Філосафы Італіі
Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Філасофія мастацтва
Філолагі Італіі
Памерлі ў Мілане
Памерлі ад раку падстраўнікавай залозы
Памерлі 19 лютага
Вучоныя паводле алфавіта
Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Члены Акадэміі дэі Лінчэі
Медыявісты
Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Асобы
Выкладчыкі Балонскага ўніверсітэта
Нарадзіліся 5 студзеня
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Аўтары гістарычных раманаў
Узнагароджаныя Вялікім афіцэрскім крыжом ордэна За заслугі перад ФРГ
Эстэтыкі
Гісторыкі Італіі
Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Нарадзіліся ў 1932 годзе