Запыт «Ханіят» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні. Мікіта Ханіят (грэч.: Νικήτας Χωνιάτης), часам памылкова Акамінат (1155, Хоны — 1213, Нікея) — візантыйскі гісторык, пісьменнік. Займаў высокія адміністрацыйныя пасады. Пасля ўзяцця Канстанцінопаля ў 1204 годзе крыжакамі бег у Нікею.
Яго «Хроніка» — падрабязнае апісанне гісторыі Візантыі і суседніх народаў з 1118 па 1206 гады і адзін з лепшых помнікаў сярэднявечнай прозы, дзе зроблена спроба псіхалагічнай матывацыі падзей, а вобразы складаныя і супярэчлівыя. Хроніка з’яўляецца адной з асноўных крыніц па гісторыі гэтага перыяду, прычым досыць дакладнай, паколькі аўтар сам быў сведкай шматлікіх падзей або абапіраўся на апавяданні сведак.
Вытрымкі з «Гісторыі» цытуюцца, напрыклад, у 7-й візантыйскай малой хроніцы. Пакінуў таксама шэраг прамоў.
Мікіта Ханіят — адзін з персанажаў рамана італьянскага пісьменніка Умберта Эка «Баўдаліна».