wd wp Пошук:

Мікіта Уладзіміравіч Былінкін

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Мікіта Былінкін (нар. 27 студзеня 1999, Слуцк) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Слуцк».

Клубная кар’ера

Выхаванец «Слуцка», дзе з 2015 года пачаў выступаць за дубль, хутка замацаваўшыся ў складзе. На наступны год ужо стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, дзе дэбютаваў 9 ліпеня 2016 года ў матчы Кубка Беларусі супраць светлагорскага «Хіміка» (4:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У 2017—2018 гадах працягваў гуляць за дубль і прыцягваўся да асноўнай каманды, але ў Вышэйшай лізе так і не згуляў.

У лютым 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[2], аднак не здолеў замацавацца ў складзе, выкарыстоўваўся як ігрок ратацыі. У ліпені 2019 года пакінуў «Смалявічы», да канца сезона выступаў у Другой лізе за мар’інагорскую «Вікторыю», якую ў гэты час узначальваў колішні галоўны трэнер «Слуцка» Юрый Крот.

У сакавіку 2020 года падпісаў кантракт з дзяржынскім «Арсеналам»[3], дзе не меў трывалага месца ў складзе, пераважна выхадзіў на замену. Да сезона 2021 пачынаў рыхтавацца з «Арсеналам», аднак у сакавіку пакінуў каманду[4] і неўзабаве вярнуўся ў «Слуцк»[5]. Спачатку заставаўся на лаўцы запасных, а 30 мая 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з «Іслаччу» (2:1). Пасля стаў часцей з’яўляцца на полі, у тым ліку ў стартавым складзе.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015дубльСлуцкБеларусь260
2016дубльСлуцкБеларусь272
2017дубльСлуцкБеларусь260
2018дубльСлуцкБеларусь243
2019 (1)Д2СмалявічыБеларусь41
2019 (2)Д3ВікторыяБеларусь132
2020Д2АрсеналБеларусь150
2021Д1СлуцкБеларусь130

Палітычныя погляды

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[6][7].

Зноскі

  1. 1 2 3 https://sfc-slutsk.by/person/105
  2. Никита Былинкин уходит в аренду
  3. Былинкин и Головенко подписали контракты с “Арсеналом”
  4. Футбол. Никита Былинкин покинул дзержинский “Арсенал”
  5. Былинкин присоединился к “Слуцку”
  6. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть(руск.)  (недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  7. Подписи (нявызн.). Праверана 8 снежня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Ігракі ФК Вікторыя Мар’іна Горка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1999 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцку