wd wp Пошук:

Мікола Ракітны

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Новікаў. Мікола Ракітны (сапр. — Мікалай Ісакавіч Новікаў; 15 красавіка 1920, в. Петрыцкае, Брагінскі раён, Гомельская вобласць — 2 жніўня 2000) — беларускі празаік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую сямігодку. У 19351938 вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы, пасля заканчэння якой быў слухачом мастацтвазнаўчага аддзялення Акадэміі мастацтваў, правучыўся два гады.

У 19391946 у Чырвонай арміі. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Цэнтральным і Паўднёва-Заходнім франтах. Быў паранены. У 1943 накіраваны ў ваеннае вучылішча.

Пасля дэмабілізацыі працаваў мастаком і літработнікам газеты «Звязда» (19461949), рэдактарам аддзела нарыса (19491967), аддзела літаратуры і мастацтва (19671980) часопіса «Беларусь». Жыў у Мінску.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1950 года.

Творчасць

Першае апавяданне «Выпадак у атрадзе» надрукаваў у 1944 на рускай мове ў армейскай газеце «За Отчизну», другое апавяданне «Пярэваратні» — у газеце «Красный воин». З 1947 піша на беларускай мове. Яго апавяданні, нарысы, фельетоны рэгулярна з’яўляюцца ў рэспубліканскім друку (часопісы «Беларусь», «Вожык», «Полымя», «Работніца і сялянка» і інш.).

Аўтар зборнікаў апавяданняў «Ранняй вясною» (1952), «Вячэрнія зоры» (1956), «Селькоры» (1958), «Пад адным дахам» (апавяданні і нарысы, 1961), «Была вясна…» (1964), «Сярод людзей сваіх» (1967), «Вясковыя навелы» (1969), «Выбранае» (1972), «Засмужаная далеч» (1979), «У буйным свеце лотаці» (1989). У 1980 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.

Нязменным аб’ектам увагі аўтара з’яўляюцца сціплыя вясковыя людзі.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Памерлі 2 жніўня
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 красавіка
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брагінскім раёне
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Звязда»
Катэгорыя·Памерлі ў 2000 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Беларусь»