wd wp Пошук:

Мікола Міхайлавіч Адам

Мікола Міхайлавіч Адам (нар. 8 студзеня 1978, в. Мікалаеўшчына, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць; Псеўданімы: Майк Адам) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Біяграфія

Да 1992 года жыў у Шахцінску Карагандзінскай вобласці Казахстана. Скончыў Мікалаеўшчынскую СШ імя Я. Коласа (1995), філалагічны факультэт БДУ (2000), факультэт культуралогіі, аддзяленне кінадраматургіі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (2005). Размеркаваны ў Капыль рэжысёрам раённага Дома культуры. Заснаваў там тэатральную студыю «Непаседа», паставіў спектакль «Дабрыдзень, Маша!», які меў неадназначны рэзананс. Да 2010 года займаўся з дзецьмі тэатральнай творчасцю. Працаваў спецкарэспандэнтам газеты «Культура», загпастам Тэатра-студыі кінаакцёра, грузчыкам, рэдактарам у выдавецтвах «Мастацкая літаратура», «Рэгістр», у аддзеле паэзіі часопіса «Маладосць».

Творчасць

Дэбютаваў вершамі ў 1995 годзе ў часопісе «Першацвет». Аўтар кніг паэзіі «Калыханка для каханай» (2001), «Вайна, прыдуманая мною» (2004), «Під лацканами споминів» (Івана-Франкоўск, 2018, у перакладзе на ўкраінскую мову), «Небо на столі» (Вінніца, 2020, у перакладзе на ўкраінскую мову).

Друкаваўся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Акно», літаратурных газетах «Літаратура і мастацтва», «Звязда», «Наша Ніва», расійскім альманаху «Петербургские строфы», калектыўных зборніках «Анталогія маладога верша» (Мінск, «Ураджай», 2001) «Кахаць і верыць» (Мінск, «Мастацкая літаратура», 2013), «Пад зоркай кахання» (Мінск, «Мастацкая літаратура», 2015), «Скажы, што кахаю…» (Мінск, «Мастацкая літаратура», 2018).

Аўтар кніг прозы «Шоўк» (Мінск, «Мастацкая літаратура», 2013), у якую ўвайшлі аповесці «Насця», «Шоўк. Гісторыя жарсці», «Антыгерой», раман «Мыла»; «Каждому свой ад» (Смаленск, «Ноопрес», 2013), «…І прыдбаў гэты дом» (Мінск, «Чатыры чвэрці», 2020), «Сёстры» (Мінск, «Галіяфы», 2020), «Дачка» (Мінск, «Галіяфы», 2022).

Перакладае з украінскай, у прыватнасці, творы Марыі Вайно, Васіля Слапчука, Наталлі Дытыняк, Аляксандра Букацюка, Багдана Кірсты, Вікторыі Шэвель, Марысі Нікіцюк, Міколы Бідэнкі, Анны Матыкі, Рамана Бойчука, Ольгі Дэркачовай, Таццяны Бялімавай, Ольгі Новак, Святланы Брэслаўскай, Мар’яны Сурмачэўскай, Анны Януш, Яраславы Шакера.

Пераклаў на беларускую мову паэтычныя кнігі ўкраінскіх пісьменнікаў Вікторыі Шэвель «На абцасах/На підборах» (Мінск, «Галіяфы», 2019) і Васіля Слапчука «Каранацыя палявога рамонка» (Мінск, «Колорград», 2019), «Кветкі на мінным полі» (Мінск, «Колорград», 2020).

Прызнанне

Творы

Раманы

Аповесці

Апавяданні

Электронныя кнігі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стаўбцоўскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мікалаеўшчыне (Стаўбцоўскі раён)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта