У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гілевіч. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гіль. Мікола Гіль (сапр. Мікалай Сымонавіч Гілевіч; 15 чэрвеня 1936, в. Слабада, Лагойскі раён, Мінская вобласць — 14 сакавіка 2022, Мінск) — беларускі пісьменнік, журналіст, перакладчык. Брат Ніла Гілевіча.
Нарадзіўся 15 чэрвеня 1936 года ў в. Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і Сымона Пятровіча і Кацярыны Міхайлаўны Гілевічаў, бацька быў старшынёй Слабодскага сельсавета. Усяго ў сям’і было васьмёра дзяцей, у т. л. Ліна, Леў (Леўка), Нінел, Іда (Ідзея), двайняты Мікалай і Святлана, Марат, Сальвір (Алесік)[1][2].
У 1959 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў рэдактарам перадач для дзяцей на Мінскай студыі тэлебачання (1960—1961), у часопісах «Родная прырода» (1972) і «Маладосць» (1972—1977). Большая частка працоўнай біяграфіі звязана з газетай «Літаратура і мастацтва» (1961—1972, 1977—2002; у 1990—1997 гадах галоўны рэдактар выдання). У 2004—2008 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Мастацтва».
Памёр 14 сакавіка 2022 года[3].
Як журналіст пачаў друкавацца ў 1952 годзе. У 1962 годзе ў часопісе «Бярозка» з’явілася яго першае апавяданне «Новенькі і кукса». Аўтар шэрагу кніг.
Перакладаў на беларускую мову творы літоўскіх, венгерскіх і шведскіх пісьменнікаў.
Брат — Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч. Сын — беларускі пісьменнік Мікола Віч (Мікалай Мікалаевіч Гілевіч).[4].
Савік Л. С. Гілевіч Мікола// Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік. Т. 2. Мн.: БелЭН, 1993. С. 205—208.
Тэмы гэтай старонкі (18):