wd wp Пошук:

Мікола Гіль

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гілевіч. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гіль. Мікола Гіль (сапр. Мікалай Сымонавіч Гілевіч; 15 чэрвеня 1936, в. Слабада, Лагойскі раён, Мінская вобласць — 14 сакавіка 2022, Мінск) — беларускі пісьменнік, журналіст, перакладчык. Брат Ніла Гілевіча.

Біяграфія

Нарадзіўся 15 чэрвеня 1936 года ў в. Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і Сымона Пятровіча і Кацярыны Міхайлаўны Гілевічаў, бацька быў старшынёй Слабодскага сельсавета. Усяго ў сям’і было васьмёра дзяцей, у т. л. Ліна, Леў (Леўка), Нінел, Іда (Ідзея), двайняты Мікалай і Святлана, Марат, Сальвір (Алесік)[1][2].

У 1959 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў рэдактарам перадач для дзяцей на Мінскай студыі тэлебачання (1960—1961), у часопісах «Родная прырода» (1972) і «Маладосць» (1972—1977). Большая частка працоўнай біяграфіі звязана з газетай «Літаратура і мастацтва» (1961—1972, 1977—2002; у 1990—1997 гадах галоўны рэдактар выдання). У 2004—2008 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Мастацтва».

Памёр 14 сакавіка 2022 года[3].

Творчасць

Як журналіст пачаў друкавацца ў 1952 годзе. У 1962 годзе ў часопісе «Бярозка» з’явілася яго першае апавяданне «Новенькі і кукса». Аўтар шэрагу кніг.

Перакладаў на беларускую мову творы літоўскіх, венгерскіх і шведскіх пісьменнікаў.

Сям’я

Брат — Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч. Сын — беларускі пісьменнік Мікола Віч (Мікалай Мікалаевіч Гілевіч).[4].

Зноскі

  1. «Усе сышлі, сышла эпоха. Няма Караткевіча, няма Брыля, няма Гілевіча». Жыхарка дома па вуліцы Карла Маркса, 36 згадвае пра сваіх суседзяў і іх лёсы
  2. Памёр пісьменнік Мікола Гіль, родны брат Ніла Гілевіча
  3. Мікола Гіль // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 141—142.

Літаратура

Савік Л. С. Гілевіч Мікола// Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік. Т. 2. Мн.: БелЭН, 1993. С. 205—208.

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Мастацтва»
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Маладосць»
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лагойскім раёне
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 14 сакавіка
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі