Мікола Бушчык, таксама Мікалай Уладзіміравіч Бушчык (нар. 22 мая 1948 года, вёска Дзераўная, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі мастак.
У 1969 годзе скончыў Краснадарскае мастацкае вучылішча (РСФСР); у 1975 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут; у 1980 годзе ўступіў у Беларускі саюз мастакоў. У 1975—81 гадах працаваў выкладчыкам Беларускага політэхнічнага інстытута.
Працуе ў жанрах тэматычнай карціны («Які прыгожы гэты свет», 1976; «Узыходжанне» і «Трынаццаць», 1992), партрэта, пейзажа. Шмат карцін, прысвечаных беларускай тэматыцы «Беларуская вёска», «Бабулькі ў Гродна», «Слуцкія вароты ў Нясвіжы», «Вечар у Віцебску», «Звонкі вечар у Слоніме», «Восень на Палаце».
Мікола Бушчык на Вікісховішчы |