wd wp Пошук:

Мікель Артэта

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Міке́ль Артэ́та Аматрыяі́н (баскск.: Mikel Arteta Amatriain; нар. 26 сакавіка 1982, Сан-Себасцьян, Іспанія) — іспанскі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Паводле нацыянальнасці з’яўляецца баскам. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам лонданскага «Арсенала».

Пачаўшы дарослую кар’еру ў «Барселоне», пазней змяніў некалькі клубаў, а з 2005 года стала гуляў у англійскім «Эвертане», пакуль у апошнія дні трансферанага акна на пачатку сезона 2011/12 не быў падпісаны «Арсеналам». У маі 2016 года пакінуў «Арсенал» па заканчэнні кантракта і завяршыў кар’еру.

Клубная кар’ера

Мікель пачаў футбольную кар’еру ў клубе «Антыгуока» ў родным горадзе Сан-Себасцьян, дзе пасябраваў з паўабаронцам Хабі Алонса з той прычыны, што яны разам гулялі кожныя выходныя. У хуткім часе Мікель з’ехаў у «Барселону», дзе гуляў за рэзервовую каманду, але прабіцца ў галоўную каманду клуба не здолеў, пасля чаго з’ехаў у шатландскі «Рэйнджэрс».

У шатландскім клубе Артэта атрымаў шэраг трафеяў, а таксама любоў заўзятараў брытанскага клуба. Аднак у 2004 годзе ігрок вярнуўся на радзіму, каб выступаць за «Рэал Сасьедад» разам са сваім сябрам Хабі Алонса, які аднак з’ехаў у тым сезоне ў «Ліверпул». На наступны год, Артэта далучыўся да складу англійскага «Эвертана», дзе паводле задумы Дэвіда Моеса, павінен быў замяніць дацкага паўабаронцу Томаса Гравесена. У хуткім часе ігрок стаў футбалістам асноўнага складу клуба, артымаўшы шэраг узнагарод лепшага іграка клуба.

31 жніўня 2011 года склаў 4-гадовы кантракт з лонданскім «Арсеналам», які заплаціў за іспанца 10 мільёнаў фунтаў[3]. Пазней паўабаронца стаў капітанам «Арсенала». У маі 2016 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[4].

Трэнерская кар’ера

Пасля заканчэння гульнявой кар’еры ў 2016 годзе стаў памочнікам трэнера Хасепа Гвардыёлы ў «Манчэстэр Сіці». У снежні 2019 года ўзначаліў лонданскі «Арсенал», падпісаўшы кантракт да 2023 года[5].

Дасягненні

«Рэйнджэрс»:

«Арсенал»:

Зноскі

  1. LumixGoals на YouTube
  2. Mikel Arteta // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Arteta joins Arsenal on a four-year deal. Arsenal.com.
  4. Микель Артета объявил о завершении карьеры. football.by.
  5. Артета возглавил «Арсенал». Контракт на 3,5 года. by.tribuna.com.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 сакавіка
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Сасьедад
Катэгорыя·Ігракі ФК Барселона B
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Іспаніі
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Лондан
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Эвертан
Катэгорыя·Ігракі ФК Барселона C
Катэгорыя·Футбалісты Іспаніі
Катэгорыя·Трэнеры ФК Арсенал Лондан
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэйнджэрс
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сан-Себасцьяне