wd wp Пошук:

Мікелоца дзі Барталамеа

Палацца Медычы-Рыкардзі — плод 20 гадоў працы архітэктара

Мікелоца дзі Барталамеа (італ.: Michelozzo di Bartolomeo, 1396, Фларэнцыя — 7 кастрычніка 1472, там жа), італьянскі архітэктар і скульптар

Эпохі Адраджэння. Разам з Мазаліна да Панікале і Ларэнца Гіберці сыграў значную ролю ў распаўсюджванні мастацкай мовы эпохі Адраджэння.

Біяграфія

Сын выхадцаў з Бургундыі. З 1417 па 1424 гады быў памочнікам Ларэнца Гіберці як майстар па ліцці і чаканцы, з 1425 па 1438 гады працаваў з Данатэла ў агульнай майстэрні[5]. Мікелоца і Данатэла стварылі надмагілле антыпапы Яна XXIII (каля 1422—1428) і алтар Сабора ў Прата (1428—1438).

Паміж 1420 і 1427 гадамі Мікелоца пабудаваў царкву Сан Франчэска аль Боска аль Фраці ў Сан-П’ера-а-Сьевэ.

У 1433 годзе Мікелоца суправаджаў у выгнанне свайго заступніка Козіма Медычы. Апошні, вярнуўшыся ва Фларэнцыю даручыў архітэктару ў 1444 годзе будаўніцтва палацца, вядомага ў наш час як палацца Медычы-Рыкардзі. Таксама ў Фларэнцыі Мікелоца была даручана рэканструкцыя манастыра Сан Марка (паміж 1436 і 1443). У 1454 годзе было завершана ўзвядзенне манастырскай бібліятэкі. Яе прастору архітэктар падзяліў на тры нефы калонамі іанічнага ордара і аркамі з пясчаніку, памяшканне асвятляецца праз вялікія бакавыя вокны: бібліятэка такога роду стала тыповай для эпохі Адраджэння. У 1458—1461 гадах Мікелоца кіраваў будаўніцтвам вілы Медычы ва Ф’езоле каля Фларэнцыі. У 1462 годзе архітэктар працаваў у Мілане.

Зноскі

  1. 1 2 Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Michelozzo di Bartolomeo
  3. 1 2 BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
  4. Union List of Artist Names — 2011. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  5. N. Pevsner, J. Fleming, H. Honour, Dizionario di architettura, Torino, Einaudi, 1981, voce Micchelozzo.

Литература

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі ў 1472 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1396 годзе
Катэгорыя·Скульптары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Скульптары XV стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Скульптары Італіі
Катэгорыя·Памерлі 7 кастрычніка
Катэгорыя·Постаці Фларэнцыі
Катэгорыя·Памерлі ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Фларэнцыі