wd wp Пошук:

Палацца Медычы-Рыкардзі

Палацца Медычы-Рыкардзі (італ.: Palazzo Medici Riccardi) — палац сям’і Медычы, першы свецкі будынак ранняга Рэнесансу ў Фларэнцыі, пабудаванае ўлюбёнцам Козіма Медычы, архітэктарам Мікелоца. У наш час у палацы размешчана Рыкардзіянская бібліятэка.

Паверхі будынка, выкананыя розным мурам, дзеляць фасад палацца на тры ярусы. Грубы руст ніжняга паверху паступова змяняецца гладчэйшымі плітамі другога і добра падагнанымі плітамі трэцяга паверху. Упершыню з антычных часоў па версе будынка пушчаны карніз з кансолямі, які выступае далёка ўперад. У 1517 г. адкрытая лоджыя на паўднёва-усходнім боку была забудавана цэглай, а ў замураваных арках былі прарэзаны вокны з тымпанамі, стварэнне якіх прыпісваюць Мікеланджэла.

Першы паверх выкананы з неапрацаванага і непаліраванага каменя і, нагадваючы крапасны мур, павінен сімвалізаваць стабільнасць. Тут знаходзіліся стайні, кухня і жыллё для абслугі. Вонкава другі паверх, выкананы з паліраванага каменя, аддзелены ад першага зубчастым фрызам і карнізам і ўпрыгожаны гербам Медычы.

На другім паверсе, які насіў назву «piano nobile», знаходзіліся жылыя пакоі гаспадароў і прадстаўніцкія памяшканні. У адтынкаваных залах знаходзіліся спальні і каморы. Памяшканні, якія знаходзяцца вакол квадратнага ўнутранага панадворка палацца, маюць невялікі памер. Унутраны дворык, дзе растуць лімонныя дрэвы і ўстаноўлены скульптурныя статуі, таксама паўтарае асноўную ідэю прамавугольніка з падзелам на тры ярусы. З гэтага часу ўнутраныя дворыкі сталі абавязкова прысутнічаць ва ўсіх арыстакратычных палацах.

Козіма Медычы Старэйшы даручыў будаўніцтва палацца ў 1444 г. архітэктару Мікелоца. Палац павінен быў падкрэсліць новае становішча Козіма Старэйшага ў сістэме ўлады пасля яго вяртання з выгнання ў 1434 г. Мэта была дасягнута незвычайным метадам: упершыню ў аздабленні жылога дому быў ужыты плітняк з рустам, што да гэтага было прывілеем адных толькі грамадскіх будынкаў. Па задуме заказчыка палацца не павінен адрознівацца залішняй раскошай, каб не выклікаць зайздрасць у іншых патрыцыянскіх сем’яў. Козіма Медычы тым часам быў самым уплывовым з 80 фларэнційскіх банкіраў. У палацы меркавалася размясціць як жылыя памяшканні, так і штаб-кватэру банка Медычы. Мікелоца працаваў над палацца на працягу 20 гадоў.

Капэла вешчуноў — знакамітае памяшканне ў палацы, вядомае сваімі роспісамі.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. 1 2 dati.beniculturali.it — 2014.
  3. Sistema Cultura — 2016. Праверана 31 студзеня 2020.
  4. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  5. Sistema Cultura Праверана 31 студзеня 2020.
  6. http://www.palazzomediciriccardi.it/il-palazzo/
  7. https://www.deutsche-digitale-bibliothek.de/item/YP46FGYZ2AVNM25HQDQS5CY23BAZMA4R

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Палацы Фларэнцыі
Катэгорыя·Збудаванні Фларэнцыі ў стылі рэнесанс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Будынкі і калекцыі роду Медычы
Катэгорыя·XV стагоддзе ў Італіі
Катэгорыя·Славутасці Фларэнцыі