wd wp Пошук:

Мікаэль Кінгсберы

Мікаэль Кінгсберы (англ.: Mikaël Kingsbury; нар.24 ліпеня 1992) — канадскі фрыстайліст, які спецыялізуецца ў могуле. Чэмпіён свету, двухразовы ўладальнік Кубка свету. Сярэбраны прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года ў Сочы.

Дэбютаваў у спаборніцтвах кубка свету 8 студзеня 2010 года на этапе ў Калгары, дзе заняў 36-е месца. Менш чым праз год, у снежні, канадзец упершыню дабраўся да кубкавага подыўма, стаўшы другім на этапе ў Куусама. А яшчэ праз 10 дзён, у кітайскім Бейда Лэйк Кінгсберы атрымаў сваю першую перамогу ў могуле.

У тым жа сезоне дэбютаваў на чэмпіянаце свету, які праходзіў у Дзір Вэлі. У спаборніцтвах па могулу канадац заваяваў бронзу, саступіўшы французу Гільба Кала і свайму суайчынніку, алімпійскаму чэмпіёну Аляксандру Біладо. У паралельным могуле Кінгсберы зноў саступіў Біладо, але на гэты раз на другой пазіцыі. Агульны залік сезону канадзец скончыў чацвёртым, а ў могульном заліку стаў трэцім.

У сезоне 2011/2012 Кінгсберы атрымаў 8 перамог у могуле і паралельным могуле (з іх 6 запар, паўтарыўшы рэкорд сусветных кубкаў) і выйграў як залік могула, так і генеральную класіфікацыю, стаўшы уладальнікам Кубка свету ў дзевятнаццацігадовым узросце.

У падобным рэчычы канадзец выступаў у сезоне 2012/2013. Ён зноў выйграў шэсць стартаў, агульны і малы залікі Кубка свету. А з чэмпіянату свету ў Нарвегіі Кінгсберы зноў вярнуўся з двума медалямі: у паралельным могуле ён зноў стаў другім (зноў саступіўшы Біладо), а ў звычайным могуле ён заваяваў золата, упершыню стаўшы чэмпіёнам свету.

Выступленні ў Кубку свету

СезонАгульны залікМогул
2009/20106422
2010/201143
2011/201211
2012/201311

Перамогі ў Кубку свету

ДатаМесца правядзенняДысцыпліна
21 снежня 2010 Бейда ЛэйкМогул
29 студзеня 2011 КалгарыМогул
10 снежня 2011 КусамаМогул
20 снежня 2011 МерыбельПаралельны могул
14 студзеня 2012 Монт ГабрыэльПаралельны могул
19 студзеня 2012 Лейк-ПлэсідМогул
28 студзеня 2012 КалгарыМогул
2 лютага 2012 Дыр ВэліМогул
12 лютага 2012 Бейда ЛэйкМогул
18 лютага 2012 НаэбаМогул
15 снежня 2012 КусамаПаралельны могул
17 студзеня 2013 Лейк-ПлэсідМогул
26 студзеня 2013 КалгарыМогул
31 студзеня 2013 Дыр ВэліМогул
15 лютага 2013 СочыМогул
23 лютага 2013 ІнавасіраМогул

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па фрыстайле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Фрыстайлісты Канады
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Квебек
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 ліпеня
Катэгорыя·Фрыстайлісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Фрыстайлісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе