wd wp Пошук:

Аляксандр Біладо

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Біладо.

Аляксандр Біладо (фр.: Alexandre Bilodeau, нар. 8 верасня 1987, Манрэаль, Канада) — канадскі фрыстайліст, двухразовы алімпійскі чэмпіён 2010 і 2014 гадоў у могуле, трохразовы чэмпіён свету ў паралельным могуле (2009, 2011, 2013).

Золата 22-гадовага Біладо на Алімпіядзе ў Ванкуверы стала першым алімпійскім золатам для Канады, выйграным на Алімпійскіх гульнях на яе тэрыторыі, да гэтага ні ў 1976 годзе на летняй Алімпіядзе ў Манрэалі, ні ў 1988 годзе на зімовай Алімпіядзе ў Калгары гаспадары Гульняў залатых медаляў не выйгравалі. Наогул жа золата Біладо стала для Канады трэцім у фрыстайле — у 1994 годзе ў могуле перамог Жан-Люк Брасар, а ў 2006 годзе золата таксама ў могуле выйграла Джэніфер Хейлі.

На Алімпійскіх гульнях 2006 года ў Турыне заняў 11-е месца ў могуле. Уладальнік Кубка свету 2008/2009 па могулу. За кар’еру выйграў 12 этапаў Кубка свету — 7 у могуле і 5 ў паралельным могуле.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па фрыстайле
Катэгорыя·Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па фрыстайле
Катэгорыя·Фрыстайлісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Фрыстайлісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 верасня
Катэгорыя·Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года
Катэгорыя·Фрыстайлісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Канады
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Фрыстайлісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Фрыстайлісты Канады
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Манрэалі