Мікалай Фёдаравіч Грынёў (18 мая 1946, в. Высокае, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць — 12 лістапада 2015) — беларускі палітык і дыпламат.
У 1968 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут; у 1984 годзе — Мінскую вышэйшую партыйную школу. У жніўні-кастрычніку 1968 — інжынер-механік дарожна-будаўнічага раёна № 5 г. Мінска. У 1968—1969 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1969—1971 гг. — сакратар камітэта камсамола Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута. У ліпені-лістападзе 1971 года — загадчык аддзела камсамольскай арганізацыі Магілёўскага гаркама ЛКСМБ. У 1971—1973 гг. — сакратар Магілёўскага гаркама ЛКСМБ. У 1973—1975 гг. — першы сакратар Магілёўскага гаркама ЛКСМБ. У 1975—1978 гг. — другі сакратар Магілёўскага абкама ЛКСМБ. У 1978—1980 гг. — першы сакратар Магілёўскага абкама ЛКСМБ. У 1980—1982 гг. — першы сакратар Першамайскага райкама Кампартыі Беларусі г. Бабруйска. У 1982—1987 гг. — першы сакратар Асіповіцкага гаркама Кампартыі БССР. У 1987—1989 гг. — другі сакратар Магілёўскага абкама КПБ. З 1989 года — старшыня выканкама Магілёўскага савета дэпутатаў працоўных.
У 1994 годзе быў старшынёй Магілёўскага аблвыканкама. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР і Рэспублікі Беларусь 12-га склікання; быў членам канстытуцыйнай камісіі [2]. 1 сакавіка 1995 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова [3], у сувязі з чым яго мандат скончыўся [4]. З пасады пасла адстаўлены быў 17 мая 1999 года [5].
У 1995 годзе паставіў свой подпіс пад лістамі, змешчанымі ў газеце «Звязда», якія заклікалі да змены дзяржаўных сімвалаў і надання рускай мове статусу дзяржаўнай[6].