wd wp Пошук:

Мікалай Трафімавіч Чадовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чадовіч. Мікалай Трафімавіч Чадовіч (29 кастрычніка 1948, гп. Чырвоная Слабада, Чырвонаслабодскі раён, Бабруйская вобласць, БССР — 21 студзеня 2011, Мінск, Беларусь) — беларускі пісьменнік-фантаст.

Біяграфія

У 1968 г. скончыў Мінскі тэхнікум сувязі, у 1979 г. завочна закончыў Маскоўскі інстытут сувязі. У 1970—1990 гг. працаваў брыгадзірам у тралейбусным дэпо ў Мінску, у 1990—1998 гг. начальнікам транспартнага аддзела і рэдактарам мінскага выдавецтва «Эрыдан». Пісаў на рускай мове.

Першая фантастычная публікацыя, аповяд «Нарушитель» (1983) у газеце «Знамя юности», які быў напісаны ў суаўтарстве з Юрыем Брайдэрам з Дзяржынска і паклаў пачатак доўгаму і плённаму супрацоўніцтву гэтых пісьменнікаў. У канцы 1980-х гадоў творчы дуэт Чадовіча і Брайдэра высунуўся ў першыя шэрагі маладога пакалення савецкай рускамоўнай фантастыкі.

Памёр у Мінску пасля працяглай хваробы 21 студзеня 2011 года.

Узнагароды

Лаўрэат жанравай прэміі «Меч Руматы»[ru] (1999), Дзяржаўнай прэміі Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі (за раман «Стрэлы Пяруна»).

Творы

Раманы

Сааўтар: Юрый Брайдэр

Цыклы твораў

Миры под лезвием секиры // Сааўтар Юрый Брайдэр

Тропа // Сааўтар Юрый Брайдэр

Особый отдел // Сааўтар Юрый Брайдэр

Охота на Минотавра // Сааўтар Юрый Брайдэр

Апавяданні

Сааўтар: Юрый Брайдэр

Іншыя творы

Зноскі

  1. Мария Галина. Юрий Брайдер, Юрый Брайдэр. Щепки плахи, осколки секиры // Если. 1999. № 7 (77).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Выпускнікі МЭІС
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Вандроўнік»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Салігорскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі-фантасты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 21 студзеня
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Зорны мост»
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чырвонай Слабадзе (Салігорскі раён)
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта