wd wp Пошук:

Мікалай Сямёнавіч Шуміхін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шуміхін. Мікалай Сямёнавіч Шуміхін (11 студзеня 1943, в. Тарбеева, Казельскі раён, Калужская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1967 годзе. Працаваў архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў у Белпрампраекце, з 1976 года — галоўны архітэктар, начальнік аддзела ў Белдзіпрабіясінтэзе.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года. Член КПСС з 1981 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): комплекс заводаў Мінлегхарчпрама БССР у Паўднёвым прамвузле Брэста (1975), пашырэнне Лідскага аўтарамзавода (1978), Марганецкі гідролізна-дражджавы завод (1981), заводскія карпусы ў Барысаве, Гомелі, Мінску, Мазыры (19711981).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Архітэктары Гомеля
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калужскай вобласці
Катэгорыя·Архітэктары Ліды
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары Барысава
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Прамысловыя архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаленскай вобласці
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Архітэктары Брэста
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белпрампраекта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары Мазыра
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе