wd wp Пошук:

Мікалай Сямёнавіч Самокіш

Мікалай Сямёнавіч Самокіш (руск.: Никола́й Семёнович Само́киш; 25 кастрычніка 1860, Нежын, Чарнігаўская губерня — 18 лютага 1944, Сімферопаль, РСФСР) — украінскі мастак.

Акадэмік (1890) і Правадзейны член Імператарскай Акадэміі мастацтваў (1913), Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1937), Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1941).

Біяграфія

Нарадзіўся 25 кастрычніка 1860 года ў Нежыне (Чарнігаўская губерня) ў сям’і паштальёна Нежынскай паштовай канторы Сямёна Самокіша, як мяркуецца, — этнічнага венгра. Вучыўся ў Імператарскай Акадэміі мастацтваў (1879—1885).

З 1885 па 1888 годы ўдасканальваў навыкі ў Парыжы пад кіраўніцтвам вядомага баталіста Эдуарда Дэтайля. У 1890 годзе за працу «Табун матак Нава-Томнікаўскага коннага завода» ўдастоены звання акадэміка.

Коні займаюць асаблівае месца ў творчасці Самокіша. Коні Самокіша сусветна вядомыя. За выявы коней яго ўзнагароджвалі (абралі акадэмікам за «Табун матак Нава-Томнікаўскага коннага завода», далі медаль Сусветнай выставы за «Чацвярню на павароце»). За любоў да малявання коней яго і пагардліва лаялі, пісалі, што ён «халтуршчык» і «паўтараецца» ў сваіх малюнках “на батальныя і «конскія» тэмы

У адной з залаў Віцебскага вакзала Санкт-Пецярбурга, пабудаванага ў 1901—1904 гадах, сцены ўпрыгожаны пано М. С. Самокіша і яго жонкі А. П. Самокіш-Судкоўскай, прысвечанымі гісторыі Царскасельскай чыгункі.

Аўтар тысяч кніжных і часопісных ілюстрацый. Сярод іх — ілюстрацыі да твораў А. С. Пушкіна («Палтава»), Л. М. Талстога («Халстамер»), М. В. Гогаля і інш.

У 1912 годзе да 100-гадовага юбілею Вайны 1812 года стварыў серыю малюнкаў для часопіса «Ніва» — цэлы шэраг паслядоўных эпізодаў, найгалоўных бітваў і паходаў рускай і французскай армій: ад «Пераходу праз Нёман 12 чэрвеня 1812 года» да «Напалеон пакідае войска ў Смаргоні 3 лістапада 1812 года».

У 1920—1930-я гады працаваў у Крыме. У 1936—1941 гадах працаваў у Харкаўскім мастацкім інстытуце. Падчас нямецкай акупацыі Крыма (1941—1944) Самокіш заставаўся ў Сімферопалі, дзе і памёр 18 студзеня 1944 года.

Галерэя

Зноскі

  1. Nikolai Semenovich Samokish // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Nikolay Samokish [Samokisha] // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
  3. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 кастрычніка
Катэгорыя·Выкладчыкі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Сімферопалі
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі 18 студзеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1860 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Правадзейныя члены Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чарнігаўскай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных