wd wp Пошук:

Мікалай Сцяпанавіч Пятроў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пятроў. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мікалай Пятроў. Мікалай Сцяпанавіч Пятро́ў[1] (нар. 16 ліпеня 1937, вёска Адамаўка, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі фізік-тэарэтык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1986), прафесар (1989).

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1959 годзе. У 1962—1975 гадах працаваў у Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР, у 1975—1987 гадах — у Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў. З 1987 года намеснік дырэктара Міжгаліновага інстытута павышэння кваліфікацыі пры Беларускім політэхнічным інстытуце (Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па новых накірунках развіцця тэхнікі, тэхналогіі і эканомікі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта), потым — загадчык аддзела.

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш за ста навуковых артыкулаў, сямі аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы Навуковыя працы па оптыцы і лазернай фізіцы (манаімпульсныя лазеры і лазеры хваляводнага тыпу. Выявіў (разам з Ф.І. Фёдаравым) новы від электрамагнітных хваль. Прадказаў эфект узмацнення святла пры поўным адбіцці ад інверсных асяроддзяў і з’яву гістэрэзіснага адбіцця святла (аптычнай бістабільнасці). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990).

Асноўныя публікацыі

Зноскі

  1. БелЭн, 2001

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Фізікі-тэарэтыкі СССР
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фізікі-тэарэтыкі Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІФ НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя нагрудным знакам «Вынаходнік СССР»
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горацкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак