wd wp Пошук:

Мікалай Слупскі

Мікалай Слупскі.
Мастак Ё. Шротэр, XVII ст.

Мікалай Слупскі (16161693) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп-суфраган віленскі (з 1669).

Біяграфія

У 1649 зрабіўся канонікам Віленскай капітулы, пазней атрымаў ад Папы Рымскага прызначэнне біскупа-суфрагана віленскага. У 1671 абраны біскупам віленскім, аднак кароль і вялікі князь Міхал Карыбут Вішнявецкі прызначыў на гэтую пасаду Мікалая Стэфана Паца.

21 чэрвеня 1678 асвяціў кутні камень Касцёла Святога Францішка Ксаверыя ў Гродна[1].

Кансэкраваў шэраг касцёлаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі: Слонім (бернардзінак, 30 жніўня 1671), Канстанцінава (1671), Касцёл Яна Хрысціцеля ў Камаях (1673), Свір (1680).

Партрэт біскупа Мікалая Слупскага (1677) — апошняя створаная ў Глуску гравюра майстра Аляксандра Тарасевіча[2].

Зноскі

  1. Ян Кучынскі. Кафедральная базіліка Св. Францішка Ксаверыя ў Гродна (фара) // «Слова Жыцця», 2 кастрычніка 2010.
  2. Жывапіс. Скульптура. Графіка.. Магілёўская бібліятэка. Праверана 9 красавіка 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Памерлі ў 1693 годзе
Катэгорыя·Біскупы віленскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1616 годзе