wd wp Пошук:

Мікалай Піліпавіч Заяц

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Заяц, значэнні. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мікалай Заяц.

Мікалай Піліпавіч Заяц (12 лістапада 1885 — 16 снежня 1949) — савецкі военачальнік беларускага паходжання, контр-адмірал (1940 год).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Лапічы Асіповіцкага раёна. Беларус.

Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне ў якасці артылерыйскага старшыні, кананіра на крэйсеры «Асілак» (19141917).

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. камандаваў кананерскай лодкай «Чырвоны Сцяг».

У гады Грамадзянскай вайны, у лютым — маі 1918 г., удзельнічаў у Лядовам паходзе па перабазіраванні караблёў Балтыйскага флоту з Рэвеля і Гельсінгфорса ў Кранштат, потым камандаваў батарэяй форта «Чырванафлоцкі» у Шлісельбургскай крэпасці.

Паслядоўна камандаваў крэйсерам «Вароўскі», эсмінцам «Ленін» Балтыйскага флоту; крэйсерам «Чырвоны Каўказ» на Чорным моры.

У 1940 г. у ліку першых звання контр-адмірал быў удастоены і Мікалай Піліпавіч Заяц.

З 1941 г. ён старшыня камітэта па абароне Севастопаля. Са жніўня 1942 г. і да канца вайны працаваў старшынёй пастаяннай прыёмнай камісіі караблёў пры Наркамаце Ваенна-марскога флоту СССР.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лістапада
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Севастопаля»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1885 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Катэгорыя·Памерлі 16 снежня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Нахімава
Катэгорыя·Памерлі ў 1949 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Ваенна-марской акадэміі імя М. Г. Кузняцова
Катэгорыя·Контр-адміралы СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Адэсы»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Асіповіцкім раёне