wd wp Пошук:

Мікалай Паўлавіч Пятроў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пятроў. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мікалай Пятроў. Мікалай Паўлавіч Пятро́ў[2] (руск.: Николай Павлович Петров; 25 мая 183615 студзеня 1920) — рускі вучоны ў галіне механікі і інжынер, генерал-інжынер, прафесар, Ганаровы член Пецярбургскай акадэміі навук (1894). Бацька М. М. Пятрова.

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Трубчэўск Арлоўскай губерні. Пачатковую адукацыю атрымаў у сям’і. У 1855 годзе скончыў Канстанцінаўскі кадэцкі корпус. З 1855 годзе ў чыне прапаршчыка служыў у лейб-гвардзейскім Фінляндскім палку. У 1857 годзе скончыў афіцэрскія класы Мікалаеўскага інжынернага вучылішча і служыў на кафедры матэматыкі пад кіраўніцтвам М. В. Астраградскага. У 1866 годзе быў накіраваны ў камандзіроўку за мяжу з мэтай вывучэння прыкладной механікі. Пасля вяртання з камандзіроўкі ў 1866 годзе выкладаў у Мікалаеўскай інжынернай акадэміі і з 1871[2][3] года ў Санкт-Пецярбургскім практычным тэхналагічным інстытуце. У 1888—1892 гадах займаў пасаду старшыні Упраўлення казённых дарог, з 1892 года старшыня Інжынернага савета Міністэрства шляхоў зносін, з 1893 года — сябра (намеснік) міністра шляхоў зносін. У 1895 годзе кіраваў Камісіяй па збудаванню Сібірскай чыгункі[3].

У 1896—1905 гадах М. П. Пятроў старшыня Імперскага рускага тэхнічнага таварыства, з 1900 года член Дзяржаўнага савета, з 1907—1915 гадах старшыня яго 2-а дэпартамента[4].

Па ініцыятыве М. П. Пятрова створана Маскоўскае інжынернае вучылішча ведамства шляхоў зносін (сучасны Расійскі ўніверсітэт транспарту)[4].

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па гідрадынамічнай тэорыі змазкі, тэорыі вісказіметрыі, прыкладной механіцы, чыгуначнай тэхніцы. Вывеў закон трэння пры наяўнасці змазкі, заклаў асновы гідрадынамічнай тэорыі трэння ў машынах. Праводзіў даследаванне метадаў разліку цягі цягнікоў, ціску колаў на рэйкі і іх трываласці, дзейнасці тармазных сістэм на чыгуначным транспарце.

Зноскі

  1. 1 2 Петров Николай Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. 1 2 БелЭн, 2001
  3. 1 2 Афіцыйны сайт Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага тэхналагічнага інстытута Архівавана 14 чэрвеня 2021. (руск.)
  4. 1 2 Петров Николай Павлович // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Ваенныя інжынеры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1836 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Памерлі ў Чарнаморскай губерні
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
Катэгорыя·Памерлі ў 1920 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 1 ступені
Катэгорыя·Інжынеры Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 15 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 мая
Катэгорыя·Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
Катэгорыя·Фізікі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Члены Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі
Катэгорыя·Выпускнікі Мікалаеўскага інжынернага вучылішча
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Трубчэўску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак