wd wp Пошук:

Мікалай Паўлавіч Пацееў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пацееў.

Мікалай Паўлавіч Пацееў (16 мая 191927 верасня 1972) — савецкі афіцэр, танкіст, Герой Савецкага Саюза (1945).

У верасні 1944 года камандзір танкавай роты Т-34 117-й танкавай брыгады 1-га танкавага корпуса 6-й гвардзейскай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту лейтэнант Н. П. Пацееў арганізаваў абарону і спыніў наступленне вермахта на захадзе ад горада Мітава (цяпер Елгава) і ў раёне горада Добэлэ, адбіўшы за чацвёра сутак 28 нападаў і знішчыўшы 37 танкаў праціўніка.

Біяграфія

Нарадзіўся 16 мая 1919 года ў горадзе Рагачоў (цяпер — Гомельскай вобласці) у сям’і рабочага. Рускі. Скончыў Ленінградскі машынабудаўнічы тэхнікум. Працаваў на Ленінградскім трубным заводзе[1].

У Чырвонай Арміі з 1939 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. У 1943 годзе скончыў Камышынскае танкавае вучылішча. Ваяваў на Паўднёвым, Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Бранскім, 1-м Прыбалтыйскім і 3-м Беларускім франтах. Член ВКП(б)/КПСС з 1944 года[1].

Камандзір танкавай роты 117-й танкавай брыгады (1-ы танкавы корпус, 6-я гвардзейская армія, 1-й Прыбалтыйскі фронт) лейтэнант Н. П. Пацееў асабліва вызначыўся ў баях за вызваленне Латвіі ў перыяд з 17 па 21 верасня 1944 года на захадзе ад горада Мітава (цяпер Елгава) і ў раёне горада Добэлэ[1].

17 верасня 1944 года даручаная М. П. Пацееву рота танкаў Т-34 заняла абарону і спыніла наступ ворага, адбіўшы за чацвёра сутак 28 варожых нападаў, і знішчыўшы 37 танкаў праціўніка[1].

Экіпаж танка лейтэнанта Пацеева у гэтых бязлітасных баях знішчыў 9 танкаў ворага[1].

У баях з 13 студзеня 1945 года танкавая рота здзейсніла рэйд у тыл праціўніка, разграміўшы калону бронетэхнікі і захапіўшы населены пункт Грос Скайсгірэн (цяпер пасёлак Бальшакова Слаўскага раёна Калінінградскай вобласці), заняты ворагам. Танкісты запісалі на свой рахунак 5 танкаў, 4 самаходныя гарматы, 40 аўтамашын. З іх ліку, экіпаж старшага лейтэнанта Н. П. Пацеева знішчыў 3 танкі, 2 самаходныя прылады, а таксама два бронетранспарцёры. Паводле ацэнкі камандзіра 1-га танкавага батальёна капітана Машніна, «т. Пацееў… паказаў сябе выключна смелым, адважным, мужным і валявым афіцэрам.» Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга (22 лютага 1945)[2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года «за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм», старэйшаму лейтэнанту Потееву Мікалаю Паўлавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна (№ 104646) і медалі «Залатая Зорка» (№ 6872)[1].

Пасля вайны старшы лейтэнант Н. П. Пацееў — у запасе. Жыў у горадзе Лунінец Брэсцкай вобласці, працаваў дырэктарам райбыткамбіната[1].

У 1949 годзе зноў прызваны ў армію. У 1951 годзе скончыў Вышэйшую афіцэрскую школу самаходнай артылерыі. З 1970 года падпалкоўнік Н. П. Пацееў — у адстаўцы[1].

Жыў у Мінску. Памёр 27 верасня 1972 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску[1].

Узнагароды і званні

Памяць

Магіла Пацеева на Усходніх могілках Мінска.

У горадзе Рагачоў Гомельскай вобласці на Алеі Герояў у Піянерскім парку ўсталяваны памятны знак М. П. Пацееву[1].

Сям’я

Сын — Аляксандр Пацееў(руск.) бел. (1952-2016) — былы палкоўнік Службы знешняй разведкі(руск.) бел., узначальваў 4-й (амерыканскі) аддзел Кіраўніцтва «З» (нелегальная разведка), у 2010 годзе збег у ЗША і выдаў разведчыкаў-нелегалаў(руск.) бел.. У 2011 годзе расейскім судом прызнаны вінаватым у дзяржаўнай здрадзе і дэзерцірстве[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 Мікалай Паўлавіч Пацееў на сайце «Героі краіны»
  2. 1 2 Потеев, Николай Павлович. Сайт «Герои страны»
  3. Суд заочно признал виновным экс-полковника Потеева, выдавшего российских разведчиков США // Газета.ру(руск.) бел., 27.06.2011 10:54.

Літаратура

Спасылкі

Мікалай Паўлавіч Пацееў на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 27 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 1972 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачове
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга