wd wp Пошук:

Мікалай Паўлавіч Ахлопкаў

Мікалай Паўлавіч Ахлопкаў (2 (15) .5.1900, Іркуцк — 8 студзеня 1967, Масква) — савецкі рэжысёр, народны артыст СССР (1948). Член КПСС з 1952 года.

Біяграфія

У 1918 годзе пачаў выступаць як акцёр. У 1921 годзе паставіў на гарадской плошчы Іркуцка «Масавае дзейства» у гонар 1-га Мая, у 1922 годзе ў іркуцкім Маладым тэатры — «Містэрыю-Буф» Маякоўскага. З 1923 года акцёр Тэатра імя Меерхольда, адначасова вучыўся ў Дзяржаўных тэатральных майстэрнях пад кіраўніцтвам У. Э. Меерхольда. У 1930—1937 гадах узначальваў Рэалістычны тэатр, у 1938—1943 рэжысёр і акцёр Тэатра імя Вахтангава, у 1943—1966 гадах галоўны рэжысёр Маскоўскага тэатра драмы (з 1954 — Маскоўскага тэатра імя Маякоўскага). Рэжысёр імкнуўся да спектакляў героіка-патэтычнай накіраванасці, яркай публіцыстычнасці, падкрэсленай тэатральнасці, яму былі асабліва блізкія трагічныя канфлікты, якія адлюстроўваюць духоўную сілу чалавечай асобы. Вялікае значэнне Ахлопкаў надаваў сінтэтычнай выразнасці тэатральнага мастацтва. Лепшыя спектаклі: «Маці» па Горкаму, «Жалезны паток» паводле Серафімавіча (абодва ў 1933), «Арыстакраты» Пагодзіна (1935) — у рэалістычнага тэатра; «Фельдмаршал Кутузаў» Салаўёва (1940), «Сірано дэ Бержерак» Ростан (1942) — у Тэатры імя Вахтангава; «Маладая Гвардыя» паводле Фадзеева (1947), «Гамлет» Шэкспіра (1954), “Гасцініца «Асторыя» Штэйна (1956), «Іркуцкая гісторыя» Арбузава (1960), «Медэя» Еўрыпіда (1961) — у Тэатры ім. Маякоўскага. Паставіў у Вялікім тэатры оперы «Маці» Хрэннікава і «Дзекабрысты» Шапорына. У 1920-х гадах пачаў працаваць у кіно, выступаў як рэжысёр і акцёр. Найбольш значныя ролі ў кіно — Васіль Буслаеў («Аляксандр Неўскі»), Васіль («Ленін у Кастрычніку», «Ленін у 1918 году»), камісар Вараб’ёў («Аповесць пра сапраўднага чалавека»), Батманаў («Далёка ад Масквы») і інш. Выкладаў у ДІТМ (прафесар).

Узнагроды

Сталінскіі прэміі (1941, 1947, 1949 г. — двойчы; 1951 — двойчы). Узнагароджаны ордэнам Леніна, 3 іншымі ордэнамі, а таксама медалямі.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 18 чэрвеня 2019.
  2. Bibliothèque nationale de France Nikolaj Pavlovič Ohlopkov // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. 1 2 3 Охлопков Николай Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. 1 2 3 http://www.britannica.com/EBchecked/topic/426474/Nikolay-Pavlovich-Okhlopkov
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Памерлі 8 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Рэжысёры СССР
Катэгорыя·Постаці Тэатра імя Вахтангава
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іркуцку
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Акцёры СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Народныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Выкладчыкі ДІТМа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1967 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных