wd wp Пошук:

Мікалай Патапавіч Кукраш

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кукраш. Мікалай Патапавіч Ку́краш (нар. 15 мая 1928, в. Закальное, Любанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1987). Муж Лідзіі Міхайлаўны Кукраш.

Біяграфія

Нарадзіўся ў шматдзетнай сям’е. У 1947 годзе быў прызваны ў Савецкую Армію. Скончыў у 1958 годзе БСГА. У 1958—1994 гадах працаваў у Беларускім НДІ земляробства і кармоў, дзе спачатку быў малодшым, у 1960 годзе стаў старшым, а ў 1988 годзе — вядучым навуковым супрацоўнікам. У 1965 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[1]. Паспяхова абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Пути повышения эффективности удобрений в условиях интенсивной химизации дерново-подзолистых суглинистых почв»[2]. Разам з супрацоўнікамі у 1990 годзе падрыхтаваў аграпашпарт гатунку «Дар Белоруссии». Член Саветаў па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый у Беларускім НДІ земляробства і кармоў і БСГА[3]. Навуковыя працы вучонага прысвечаны павышэнню ўрадлівасці глебы, тэхналогіі вырошчвання збожжавых культур.

Творы

Зноскі

  1. Применение удобрений и извести под зернобобовые культуры (пелюшку, кормовые бобы и желтый кормовой люпин) на дерново-подзолистых суглинистых почвах северной части БССР : автореферат дис. … кандидата сельскохозяйственных наук. — Минск, 1965. — 26 с.
  2. Пути повышения эффективности удобрений в условиях интенсивной химизации дерново-подзолистых суглинистых почв : диссертация … доктора сельскохозяйственных наук : 06.01.04. — Жодино, 1986. — 454 с.
  3. Известному ученому в области агрохимии, растениеводства и земледелия Николаю Кукрешу исполнилось 90! // Жодзінскія навіны. — 16 мая 2018. — № 20 (2730). — С. 6.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Любанскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў