wd wp Пошук:

Мікалай Міхайлавіч Казачэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казачэнка. Мікалай Міхайлавіч Казачэнка (19161977) — старшыя Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія

Мікалай Казачэнка нарадзіўся 1 студзеня 1916 года ў вёсцы Бярозаўка (цяпер Чэрвеньскі раён Мінскай вобласці Беларусі). У 19371940 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнічаў у польскім паходзе і савецка-фінскай вайне. Пасля дэмабілізацыі працаваў трактарыстам у машынна-трактарнай станцыі. У 1941 г. Казачэнка быў паўторна прызваны ў армію. З чэрвеня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да кастрычніка 1943 года сяржант Мікалай Казачэнка камандаваў аддзяленнем 112-га асобнага інжынернага батальёна 37-й арміі Стэпавага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].

3 кастрычніка 1943 года аддзяленне Казачэнка пабудавала прыстань, а затым пераправілі ў раёне Крэменчука на пароме 1700 байцоў і камандзіраў, 60 фурманак з боепрыпасамі і амуніцыяй, 120 коней і 620 скрынак са снарадамі[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 снежня 1943 года сяржант Мікалай Казачэнка быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».

У 1946 годзе ў званні старшыні Казачэнка быў дэмабілізаваны. Пражываў у Мінску. У 1949 годзе Казачэнка скончыў вышэйшую партыйную школу пры ЦК КП Беларускай ССР, пасля чаго працаваў на аўтазаводзе. Памёр 21 сакавіка 1977 годзе.

Быў таксама узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені і Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў.

Зноскі

  1. 1 2 Казаченко Николай Михащлович(руск.) . Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2013. Праверана 4 лютага 2017.

Літаратура

Спасылкі

Мікалай Міхайлавіч Казачэнка на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 1977 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэрвеньскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі польскага паходу РСЧА
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Сяржанты і старшыны СССР
Катэгорыя·Памерлі 21 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі