У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шышкін. Мікалай Мікалаевіч Шы́шкін (12 ліпеня 1918, в. Вылева, Добрушскі раён, Гомельская вобласць — 27 мая 2000) — беларускі артыст эстрады, спявак. Заслужаны артыст Беларусі (1961).
У 1938—1941 гадах вучыўся ў Рэспубліканскім тэатральным вучылішчы, у 1945—1948 гадах і Мінскім музычным вучылішчы. З 1946 года артыст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, з 1948 — Белдзяржэстрады, з 1953 Ленінградскай эстрады(руск.) бел.. У 1957—1982 гадах артыст гутарковага жанру Беларускай філармоніі.
Аўтар і выканаўца эстрадных фельетонаў, мініяцюр, сатыр, куплетаў, гумарыстычных апавяданняў, рэпрыз. Выступаў у перыядычным друку па праблемах беларускага эстраднага мастацтва.