wd wp Пошук:

Мікалай Мікалаевіч Нікулін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нікулін. Мікалай Мікалаевіч Нікулін (7 красавіка 1923, с. Пагарэлка Малогскага павета Яраслаўскай губерні — 19 сакавіка 2009, Санкт-Пецярбург) — савецкі і расійскі мастацтвазнаўца, вядучы навуковы супрацоўнік і сябра Вучонай рады Эрмітажа, спецыяліст па заходнееўрапейскаму мастацтву (Паўночнае Адраджэнне).

Біяграфія

Нарадзіўся 7 красавіка 1923 года ў сяле Пагарэлка Малогскага павета Яраслаўскай губерні. Паходзіў з сям’і карэнных расійскіх інтэлігентаў[2]. У 1940 г. скончыў 10-гадовую школу.

Пасля пачатку вайны летам 1941 г. быў мабілізаваны і апынуўся ў школе па падрыхтоўцы радыёспецыялістаў. Пасля яе заканчэння атрымаў званне малодшага сяржанта.

З лістапада 1941 г. — на Волхаўскім фронце. Радавым 883-га артылерыйскага палку (пазней 13-ага гвардзейскага) браў непасрэдны ўдзел у наступе пад Волхавым, у кровапралітных баях пад Кірашамі і Пагостам, у прарыве блакады Ленінграда. Летам 1943 г. удзельнічаў у Мгінскай наступальнай аперацыі. З верасня 1943 г. ваяваў у 48-ой гвардзейскай артылерыйскай брыгадзе. Разам з ёй прайшоў праз Пскоў, Тарту, Ліваву, Варшаву і Данцыг да самага Берліна. Там ён і сустрэў перамогу ў чыне гвардыі сяржанта. Падчас вайны атрымаў чатыры лёгкіх ранення і адну кантузію. Быў дэмабілізаваны ў лістападзе 1945 г.

Паступіў на гістарычны факультэт Леніградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які паспяхова скончыў у 1950 г.

З 1949 г. працаваў у Эрмітажы экскурсаводам. З 1955 г. — навуковы супрацоўнік аднага з вядучых навуковых аддзелаў — аддзела заходнееўрапейскага мастацтва, у якім працаваў больш за 50 гадоў.

З 1965 г. выкладаў у Інстытуце імені І. Я. Рэпіна.

З 1991 г. — член-карэспандэнт Расійская акадэміі мастацтваў.

Памёр 19 сакавіка 2009 г. ў Санкт-Пецярбургу. Пахаваны на Смаленскіх могілках.

Публікацыі

Н. Нікулін з’яўляецца аўтарам больш за 160 артыкулаў, кніг, падручнікаў і навучальных дапаможнікаў, у тым ліку наступных:

Мемуары пра вайну

У 1975 г. М. Нікулін напісаў кнігу мемуараў пра вайну, на якой яму давялося ваяваць — «Успаміны пра вайну» (руск.: «Воспоминания о войне»), якая была выдадзена толькі ў 2007 г. і адразу стала ў адзін шэраг з найлепшымі антываеннымі творамі сусветнай літаратуры[3].

Сваё стаўленне да войнаў аўтар выразіў словамі:

Вайна — самае вялікае свінства, якое выдумаў род чалавечы, … вайна заўсёды была подласцю, а армія, інструмент забойства — прыладай зла. Няма і не было войн справядлівых, усе яны, як бы іх ні апраўдвалі — антычалавечны.

Гісторык К. М. Аляксандраў у сваім каментары да кнігі напісаў:[4]

Мікалай Мікалаевіч здзейсніў звычайны подзвіг у найвышэйшым хрысціянскім сэнсе гэтага слова. Ён сказаў суайчыннікам Праўду… Нікулін наглядна паказаў: савецкая ўлада ваявала са знешнім ворагам так, што пераўтварыла «свяшчэнную вайну» ў масавае знішчэнне рускага народа ў імя ратавання партыйнай наменклатуры.

Дакументалістыка

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France Nikolaj Nikolaevič Nikulin // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. «Золотое кольцо» Архівавана 6 кастрычніка 2014.
  3. Сайт «DELFI»
  4. Памяти Н. Н. Никулина. Комментарий К. М. Александрова к книге Н. Н. Никулина. «Воспоминания о войне»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2009 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Расіі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Мемуарысты
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 красавіка
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Малогскім павеце
Катэгорыя·Памерлі 19 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Яраслаўскай вобласці
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Варшавы»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Смаленскіх праваслаўных могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі