wd wp Пошук:

Мікалай Мікалаевіч Кальчак

Кальчак Мікалай Мікалаевіч (19051969) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

Мікалай Кальчак нарадзіўся 29 чэрвеня 1905 года ў мястэчку Янаў-Палескі (цяпер — горад Іванава ў Брэсцкай вобласці Беларусі). У 1916 годзе ён скончыў рэальнае вучылішча. У снежні 1917 года сыйшоў з дому і добраахвотна запісаўся юнгай на лінкар «Андрэй Першазванны»(руск.) бел. Балтыйскага флоту. Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне, у тым ліку абароне Петраграда ад войскаў Юдзеніча і падаўленні паўстання форта «Красная Горка»(руск.) бел., быў паранены. У 1922 годзе Кальчак быў дэмабілізаваны[1].

У 1925 годзе Кальчак паўторна быў прызваны ў армію. У 1928 годзе ён скончыў Ленінградскую пяхотную школу(руск.) бел., у 1932 годзе — курсы ўдасканалення каманднага складу. У 1936 года як сын двараніна ён быў выключаны з шэрагаў ВКП(б). З 1937 года выкладаў агнявую падрыхтоўку на курсах «Стрэл», да 1940 года апублікаваў 52 працы па тэорыі стральбы і выкарыстання стралковага зброі ў бітве.

З 1942 года Кальчак быў намеснікам начальніка аддзела Галоўнага ўпраўлення Усенавуча, а з мая 1943 — начальнікам Цэнтральнай жаночай школы снайперскай падрыхтоўкі(руск.) бел. ў Падольску. Неаднаразова падаваў рапарты з просьбамі аб накіраванні яго на фронт, але з-за свайго стану здароўя атрымліваў адмовы. Толькі ў маі 1944 года ён быў накіраваны на 3-й Беларускі фронт, дзе яго прызначылі камандзірам 294-га стралковага палка. Вызначыўся ў час Беларускай аперацыі[1].

20 ліпеня 1944 года полк Кальчака адным з першых пераправіўся праз Нёман і захапіў плацдарм на яго заходнім беразе, адбіўшы шматлікія контратакі пераўзыходзячых па колькасці сіл праціўніка. 15 жніўня полк прарваў нямецкую абарону і, прасунуўшыся наперад, на досвітку 17 жніўня выйшаў да Дзяржаўнай мяжы СССР з Усходняй Прусіяй у раёне Кудзіркас-Наўмесціса[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» палкоўнік Мікалай Кальчак быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 7219[1].

У 1946 годзе Кольчак быў звольнены ў запас. Пражываў і працаваў у Маскве. Памёр 14 лютага 1969 года, пахаваны на  Увядзенскіх могілках Масквы.

Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга і Айчыннай вайны 1-й ступені, шэрагам медалёў[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Мікалай Мікалаевіч Кальчак на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага вышэйшага агульнавайсковага каманднага вучылішча
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на Увядзенскіх могілках
Катэгорыя·Камандзіры палкоў у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Памерлі 14 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1969 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Выпускнікі Ленінградскага вышэйшага агульнавайскавога каманднага вучылішча
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іванава
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 чэрвеня
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза