wd wp Пошук:

Мікалай Кірылавіч Раманаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Раманаў.

Мікалай Кірылавіч Раманаў (24 красавіка 191920 кастрычніка 1943) — камандзір узвода 188-га стралковага палка 106-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту, старшыня, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Мікалай Кірылавіч Раманаў нарадзіўся 10 мая 1919 года ў вёсцы Верхні Казмаш цяпер Караідэльскага раёна Башкірыі.

Чуваш. Адукацыя няпоўная сярэдняя. Член ВКП(б) з 1939 года.

У 1934-1939 гадах працаваў рахункаводам у калгасе «8 Сакавіка» ў вёсцы Новы Бердзяш, касірам калгаса «Канаш» ў вёсцы Верхні Казмаш, загадчыкам аддзела Караідэльскага райкама ВЛКСМ.

У Чырвоную Армію прызваны ў кастрычніку 1939 года Караідэльскім райваенкаматам. На фронце Вялікай Айчыннай вайны з 1943 года.

Камандзір ўзвода 188-га стралковага палка (106-я стралковая дывізія, 65-я армія, Цэнтральны фронт) старшыня Н. К. Раманаў вызначыўся падчас фарсіравання р. Дняпро на поўдзень ад пасёлка Лоеў Гомельскай вобласці 15 кастрычніка 1943 года[2].

Пахаваны ў вёсцы Казярогі Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Подзвіг

«Камандзір узвода 188-га стралковага палка (106-я стралковая дывізія, 65-я армія, Цэнтральны фронт) старшына Мікалай Раманаў у ліку першых 15 кастрычніка 1943 года фарсіраваў раку Дняпро на поўдзень ад пасёлка гарадскога тыпу Лоеў Гомельскай вобласці Беларусі; на чале групы байцоў ён вёў бой па пашырэнню плацдарма, адбіў тры контратакі праўзыходзячых сіл праціўніка.

16 кастрычніка 1943 года падчас штурму вышыні паўднёваы захад ад Лоева старшына Раманаў Н. К. замяніў выбыўшага са строю камандзіра роты і дамогся выканання баявой задачы»[2].

Адважны воін загінуў смерцю храбрых у баі 20 кастрычніка 1943 года.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым геройства і мужнасць старшыне Раманаву Мікалаю Кірылавіч пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[2].

Памяць

Імем Героя названа вуліца ў сяле Караідэль. На будынку школы ў вёсцы Аляксандраўка Караідэльскага раёна Башкірыі ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар Героя.

Узнагароды

Зноскі

  1. Bashkir Encyclopedia — Башкирская энциклопедия, 2005. — 4344 с. — ISBN 978-5-88185-053-1
  2. 1 2 3 4 Наградные документы у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа».

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі ў Лоеўскім раёне
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лоеўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Памерлі 20 кастрычніка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Сяржанты і старшыны СССР
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне