wd wp Пошук:

Мікалай Карлавіч Сванідзэ

Мікалай Карлавіч Сванідзэ (руск.: Николай Карлович Сванидзе; нар. 2 красавіка 1955, Масква, СССР) — расійскі журналіст і грамадскі дзеяч, вядучы шэрагу праграм на расійскім тэлебачанні і радыё.

Біяграфія

Быў названы ў гонар дзеда — партыйнага дзеяча ВКП(б) Мікалая Самсонавіча Сванідзэ, далёкага сваяка першай жонкі Іосіфа Сталіна — Кацярыны Сванідзэ. Бабуля Мікалая Сванідзэ па бацькоўскай галіне — Цыля Ісакаўна Лускіна з 1916 г. была сябрам партыі бальшавікоў, працавала ў жаночым адзеле. Маці Мікалая Сванідзэ — А. А. Сванідзэ. Сам Мікалай Сванідзэ ў 2006 годзе зняўся ў тэлесерыяле «Жонка Сталіна», зняўшыся ў ролі Аляксея Сванідзэ, брата першай жонкі Сталіна.

Скончыў 56-ю маскоўскую спецыялізаваную школу з вывучэннем англійскай мовы. У 1977 годзе скончыў гістарычны факультэт МДУ па спецыяльнасці «гісторык, выкладчык гісторыі з веданнем замежнай мовы».

З 2007 года ўзначальвае кафедру журналістыкі факультэта журналістыкі РДГУ, чытае курсы лекцый “Інфармацыйна-аналітычная журналістыка», «Журналістыка вачыма журналіста».[1]

Найбольш вядомы як аўтар серыі дакументальных фільмаў пад назвай Гістарычныя хронікі (рус. Исторические хроники), дзе распавядае пра найбольш істотныя падзеі расійскай гісторыі.

Выказываўся ў падтрымку затрыманых журналістаў падчас пратэстаў 2020 года ў Беларусі.[2]

Зноскі

  1. https://www.rsuh.ru/who_is_who/detail.php?ID=5257 Архівавана 1 снежня 2020.
  2. https://novychas.by/hramadstva/pozner-svanidze-sabczak-vjadomyja-rasijskija-me
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі ТЭФІ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 красавіка
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны
Катэгорыя·Журналісты Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За асабістую мужнасць» (СССР)