wd wp Пошук:

Мікалай Георгіевіч Беражкоў

Мікалай Георгіевіч Беражкоў (12 чэрвеня 1886, Ніжні Ноўгарад, Расійская імперыя12 сакавіка 1956, Масква, СССР) — савецкі гісторык і археограф. Доктар гістарычных навук (1946 год). Вучань М. К. Любаўскага.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка гімназіі. Скончыў Ніжагародскую мужчынскую гімназію, дзе атрымаў добрую падрыхтоўку па мовах. Вучыўся і гуляў разам з Я. М. Свярдловым[1]. У 1910 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, дзе выкладаў спецыяліст па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага М. К. Любаўскага.

У 19101919 гадах працаваў у Маскоўскім архіве Міністэрства юстыцыі; адначасова (у 19181919 гадах) — асістэнт Маскоўскага археалагічнага інстытута. У наступныя гады выкладаў у ВНУ Масквы, Ніжняга Ноўгарада, Разані. У 19241934 гадах працаваў у Музеі рэвалюцыі СССР, у 19341936 гадах — у музеі «Катарга і ссылка», у 19361951 гадах — у Інстытуце гісторыі АН СССР.

Навуковыя інтарэсы

Займаўся крыніцазнаўствам, гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага, якому прысвяціў серыю артыкулаў. Асноўным яго даследаваннем з’яўляецца доктарская дысертацыя «Літоўская метрыка як гістарычная крыніца» (1946 год). Апошнія гады жыцця займаўся храналогіяй рускіх летапісаў.

Творы

Зноскі

  1. Медведева, С. Мещанин Яков Свердлов // Российская газета — Неделя — Приволжье. — 2019. — № 55 (7813). — 13 марта.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Археографы СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі АН СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 12 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжнім Ноўгарадзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1886 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1956 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Гісторыкі СССР