wd wp Пошук:

Мікалай Васільевіч Неўраў

Мікала́й Васі́льевіч Не́ўраў (руск.: Николай Васильевич Неврев; 1830, Масква — 3 [16] мая 1904, Маёнтак Лыскаўшчына, Аршанскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя, цяпер Круглянскі раён Магілёўскай вобласці Беларусі) — рускі гістарычны і жанравы жывапісец, адзін з яскравых і буйнейшых мастакоў пакалення прадстаўнікоў Таварыства перасоўных мастацкіх выставак[4], якія вызначылі развіццё і сацыяльную накіраванасць рускага мастацтва другой паловы XIX стагоддзя. Сёння творы М. В. Неўрава ўпрыгожваюць залы Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, ёсць яны ў музеях Санкт-Пецярбурга, Кіева, Рыгі, Іванава (Расія), Саратава[5].

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1830 годзе ў купецкай сям’і. Вучыўся ў вучылішчы Маскоўскага купецкага таварыства. Некаторы час займаўся перапіскай папер і чарцяжамі[5].

Першыя прафесійныя навыкі атрымаў ад свайго айчыма — настаўніка малявання Сцяпанава. Нейкі час вучыўся ў Строганаўскім вучылішчы[5]. У 18501855 гадах вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу і скульптуры, пасля заканчэння якога атрымаў званне свабоднага мастака. Жыў увесь час у Маскве.

У 1856 г. напісаў першую жанравую карціну «Хатняя сялянская сцэна», за якую атрымаў званне някласнага мастака па жывапісу бытавых сцэн, што і вызначыла далейшы лёс таленавітага майстра[5].

Партрэт М. С. Шчэпкіна

6 лістапада 1859 года быў удастоены звання класнага мастака за поспехі ў галіне партрэтнага жывапісу. Свае лепшыя жанравыя карціны ён стварыў у 1860-я гады. Буйной падзеяй у жыцці і творчасці мастака сталі партрэты — Невядомага, Бібікава і Мядзінцавых, якія былі выстаўлены ў Акадэміі мастацтваў і мелі вялікі поспех. Пасля 1863 г. былі напісаны партрэты М. С. Шчэпкіна, П. М., М. І. і І. З. Траццяковых[5].

«Протадыякан абвяшчае даўгалецце на імянінах купца», 1866, Дзяржаўная Трэццякоўская галерэя.

У 1863 г. М. В. Неўраў — член мастацкай арцелі, якая стала асновай славутага Таварыства перасоўных мастацкіх выставак. На тэму быта купецтва напісана карціна «Протадыякан абвяшчае даўгалецце на імянінах купца», якая была прадстаўлена на конкурс Таварыства заахвочвання мастакоў, але «не дапушчана з-за сюжэту»[5].

«Раман Галіцкі і папскія паслы», 1875, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі

Сацыяльную накіраванасць мелі карціны «З нядаўняга мінулага», «Торг» (1866), «Святар, які служыць над магілай паніхіду». У карцінах «Торг» (1866), «Выхаванка» (1867), «Купец-куціла» (1867), «Прасіцельніца» (1866), «Пахаванне селяніна» з усёй паўнатой разгарнуўся талент мастака. Для залаў Маскоўскага Рускага гістарычнага музея стварыў серыю гістарычных палоцен: «Раман Галіцкі і папскія паслы» (1875), «Прысяга Лжэ-Дзмітрыя І каралю Сігізмунду ІІІ на ўвядзенне ў Расіі каталіцызму», «Іван IV і канюшні баярын Іван Пятровіч Фёдараў», «Князёўна П. Р. Юсупава перад пострыгам» (1866), «Патрыярх Нікан перад судом 1 снежня» (1888) і інш. У 1888 г. на тэму бытавога жанра напісана карціна «Агледзіны» (1888), якая была прадстаўлена мастаком на 17 Перасоўнай выстаўцы 1889 г. Гэта карціна была куплена з выстаўкі П. М. Траццяковым[5].

У гэты ж самы час Неўраў выкладаў у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, дзе пазнаёміўся з мастаком В. К. Бялыніцкім-Бірулям[5].

Неўрава называлі геніяльным мастаком, і пра прызнанне ягонай творчасці сведчыць той факт, што ў 1898 годзе пасля смерці Траццякова яму прапанавалі заняць пасаду дырэктара галерэі, але 68-гадовы мастак адмовіўся, спаслаўшыся на старасць і хваробы[5].

Жыццё ў Лыскаўшчыне

Апошнія 19 гадоў свайго жыцця пражыў на Кругляншчыне ў маёнтку Лыскаўшчына[5]. Да мастака прыязжалі ў госці В. Сурыкаў, В. Паленаў, Р. Мясаедаў, У. Маякоўскі, І. Прошнікаў. На Кругляншчыне ім былі створаны работы «Эпізод з жыцця Пятра» і «Чым былі моцныя шлюбныя вузы» і інш.

Апошнія гады цярпеў вялікія нястачы. На семдзесят чацвёртым годзе жыцця, 3 мая 1904 года, ад адчаю, М. В. Неўраў застрэліўся ў сваім маёнтку Лыскаўшчына ў Магілёўскай губерні[6][5].

Памяць

У 1964 г. у Маскве выйшаў альбом з рэпрадукцыямі карцін М. В. Неўрава. У 1974 г. на магіле М. В. Неўрава быў пастаўлены помнік. Дом, дзе жыў мастак захаваўся да нашых дзён. Зараз на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка[5].

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Nikolay Nevryov
  3. Неврев Николай Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Неврев Николай Васильевич / Гл. ред. А. М. Прохоров. — Большая советская энциклопедия (В 30 томах). Изд. 3-е. — М.: «Советская Энциклопедия», 1974. — Т. 17: «Моршин — Никиш». — С. 397. — 616 с. — 629 000 экз.
  5. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 Неўраў Мікалай Васільевіч (1830—1904) (бел.)
  6. Неврев, Николай Васильевич(руск.) . Онлайн Энциклопедия «Кругосвет». Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2012. Праверана 1 чэрвеня 2010.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Мастакі, якія здзейснілі самагубства
Катэгорыя·Перасоўнікі
Катэгорыя·Памерлі ў Круглянскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Круглянскім раёне
Катэгорыя·Мастакі-рэалісты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1904 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1830 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Застрэліліся
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 16 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Мастакі Расіі XIX стагоддзя