wd wp Пошук:

Мікалай Анісімавіч Калтуноў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Калтуноў. Мікалай Анісімавіч Калтуноў (15 сакавіка 1961, в. Халмы, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся 15 сакавіка 1961 года ў в. Халмы Горацкага раёна Магілёўскай вобласці.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, інжынер-механік.

Працаваў галоўным інжынерам саўгаса «Забалоцце» Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці; галоўным інжынерам Мсціслаўскага раённага вытворчага аб’яднання па вытворча-тэхнічным забеспячэнні сельскай гаспадаркі «Райсельгастэхніка»; старшынёй праўлення калгаса «Камуніст» Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці; дырэктарам ААТ «Горацкі завод напояў»; намеснікам дырэктара па эканамічных пытаннях, дырэктарам, старшынёй савета дырэктараў сумеснага беларуска-брытанскага прадпрыемства ААТ «Дах» г. Асіповічы Магілёўскай вобласці.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

На пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў 6 мая 2015 года, на якім абмяркоўваўся Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», Калтуноў заявіў[1]:

Для тых людзей, якія не хочуць сёння працаваць, 20 базавых адзінак заплаціць ніякай працы не складзе і ў далейшым. Ці не лепш зрабіць для іх тыя ж расцэнкі, як у прыватных клініках, паліклініках, шпіталях, і няхай яны ходзяць, лечацца, водзяць дзяцей у садкі і ўсё астатняе.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае сына і дачку.

Зноскі

  1. «Дэпутаты» прапанавалі стварыць рэзервацыі для «дармаедаў». Хартыя’97

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горацкім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 сакавіка