wd wp Пошук:

Мікалай Ануфрыевіч Лоскі

Мікалай Ануфрыевіч Лоскі (руск.: Никола́й Ону́фриевич Ло́сский; 6 (18) лістапада 1870, м. Краслаўка Дынабургскага павета Віцебскай губерні, сучасны г. Краслава, Латвія — 24 студзеня 1965) — рускі філосаф і асветнік, адзін з пачынальнікаў інтуітывізму і персаналізму.

Біяграфічныя звесткі

Паходзіў з беларускага шляхецкага роду. Атрымаў адукацыю ў Пецярбургскім універсітэце (1891-98), скончыўшы фізіка-матэматычны і гісторыка-філалагічны факультэты. Доктар філасофіі (1907). 3 1916 г. — прафесар Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1922 г. высланы за мяжу. Выкладаў ва ўніверсітэтах Прагі, Брно, Браціславы (да 1945). У 1946 г. пераехаў у ЗША (прафесар філасофіі Свята-Уладзіміраўскай духоўнай акадэміі ў Нью-Ёрку, 1947-50).

Светапогляд

У аснову тэорыі пазнання М. Лоскага пакладзена сістэма т.зв. інтэгральнага інтуітывізму — любы прадмет пазнаецца шляхам інтуіцыі (інтэлектуальнай, пачуццевай, містычнай) у залежнасці ад характару аб’екта. У вучэнні аб быцці (анталогіі) зыходзіў з таго, што свет складаецца з мноства субстанцый — звышпрасторавых і звышчасавых ідэальных асоб, «субстанцыянальных дзеячаў», падобна паняццю манады Г. Лейбніца, якія звязаны паміж сабой і звышсусветным пачаткам (Богам) і ўтвараюць вышэйшую сферу свету — Царства Божае, або Царства гармоніі.

У сваіх этычных працах М. Лоскі развіваў анталагічную тэорыю каштоўнасцей, паводле якой абсалютныя каштоўнасці ўвасоблены ў «паўнаце быцця», у Богу; грамадства, у якім знікаюць уяўленні аб вышэйшых каштоўнасцях і ідэалах, становіцца арэнай неўтаймаванага эгаізму і маральнага хаосу, што вядзе да ўзаемнага непаразумення і бязлітаснасці, росту злачыннасці, духоўнаму збядненню ўнутранага свету асобы. На яго думку, у рамках маральнага прагрэсу, які падымае сусветныя істоты на больш высокія ступені дасканаласці, адбываецца і маральны рэгрэс — працэс аддалення ад Бога носьбітаў «сатанінскай прыроды»; у гісторыі адбываецца рух «ад нуля» ў бок абсалютнага дабра і адноснага зла, прамежкавых фаз на шляху прагрэсу да больш высокіх форм боскага дабра і справядлівасці.

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 Great Russian EncyclopediaБольшая российская энциклопедия, 2004. — ISBN 978-5-85270-320-0 Праверана 28 кастрычніка 2021.
  2. Лосский Николай Онуфриевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1870 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскай мужчынскай гімназіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Філосафы Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лістапада
Катэгорыя·Выкладчыкі Універсітэта Коменскага
Катэгорыя·Кадэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Краславе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі ў 1965 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Пецярбургскага гісторыка-філалагічнага інстытута
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 24 студзеня