wd wp Пошук:

Мікалай Андрэевіч Чаркашын

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чаркашын.

Мікалай Андрэевіч Чаркашын (нар. 25 лістапада 1946, г. Ваўкавыск) — журналіст і пісьменнік-марыніст, аўтар гістарычных расследаванняў, афіцэр-падводнік.

Біяграфія

Скончыў філасофскі факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, а затым аспірантуру МДУ па спецыяльнасці «гісторыя рускай філасофіі». Служыў на Паўночным флоце на 4-й эскадры падводных лодак — самым буйным у свеце злучэнні падводных лодак. Удзельнічаў у далёкіх марскіх паходах у Атлантычным акіяне і Міжземным моры. Капітан 1-га рангу запасу. Супрацоўнічаў з газетамі «Комсомольская правда», «Красная звезда», «Российская газета», часопісамі «Наш современник» і «Воин».

Творчасць

Чаркашын прысвяціў сваю творчасць гераічнай і драматычнай гісторыі Расійскага флоту. Трагедыю атамнай падводнай лодкі «Камсамолец» пісьменнік прыняў асабліва востра. Як былы падводнік, ён добра разумеў, што прыйшлося перажыць членам экіпажа. Аповесць «Полымя ў адсеках», якая распавядае аб катастрофе каля вострава Мядзведжы, аб гераічнай барацьбе экіпажа за жывучасць падводнага карабля, аб бедах і праблемах выратавальнай службы, — абавязак памяці пісьменніка перад маракамі-падводнікамі.

Аўтар больш 30 кніг, сцэнарыя мастацкага фільма «Крык дэльфіна» (1987), 10 дакументальных фільмаў, сярод якіх «Форс-мажор» (1990), «Ратуйце нашы душы» (1993), « Наталлін камень» (1996), «Раманс Калчака» (1997).

Бібліяграфія:

Узнагароды

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1982) — за кнігі «Соль на пагонах», «Лёс ў зялёнай фуражцы» і публіцыстычныя творы пра савецкіх воінаў, Усесаюзнага літаратурнага конкурсу імя М. Астроўскага (1980), Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР (1985, 1988), міжнароднай літаратурнай прэміі «Залаты марскі корцік» (1987), прэміі ім. Г. К. Жукава за выдатны ўклад у развіццё і ўмацаванне абараназдольнасці Расейскай Федэрацыі. Узнагароджаны Міжнароднай прэміяй Андрэя Першазванага (1992) за сукупную літаратурную дзейнасць на карысць Расейскай дзяржавы.

Узнагароджаны ордэнам «За службу Родине в Вооруженных Силах СССР» III і II ст., 5 медалямі[1].

Зноскі

  1. 25 лістапада 1946 г. у Ваўкавыску нарадзіўся савецкі і расейскі журналіст і пісьменнік-марыніст, аўтар гістарычных расследаванняў, савецкі афіцэр-падводнік Мікалай Андрэевіч ЧАРКАШЫН.
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Пісьменнікі-сацрэалісты
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Публіцысты Расіі
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Публіцысты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Журналісты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі філасофскага факультэта МДУ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II ступені
Катэгорыя·Журналісты Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР