wd wp Пошук:

Мікалай Андрэевіч Кавалёў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кавалёў. Мікалай Андрэевіч Кавалёў (нар. 1 чэрвеня 1937 г., вёска Стары Дзедзін, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Акадэмік Акадэміі аграрных навук Беларусі (1994; член-карэспандэнт з 1992), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Белаурсі (2003), доктар ветэрынарных навук (1977), прафесар (1979).

Біяграфія

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1959). З 1964 г. у Беларускім НДІ эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага (з 1988 дырэктар). У 1959—1961 гг. працаваў ветэрынарным урачом раённай ветлячэбніцы і галоўным ветэрынарным урачом у саўгасе «Высокаўскі» ў Клімавіцкім раёне (Магілёўская вобласць). Член КПСС з 1965 г. З 1992 па 1997 гг. - акадэмік-сакратар Аддзялення жывёлагадоўлі і ветэрынарыі Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь, з 1997 года намеснік, з 2002 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Аўтар многіх навуковых работ па эпізааталогіі прыродна-ачаговых хвароб хатняй і дзікай жывёлы на Беларусі, распрацоўцы экспрэс-метадаў дыягностыкі, спосабаў прафілактыкі і лячэння інфекцыйнай паталогіі жывёл. Распрацаваў больш за 35 біяпрэпаратаў і метадаў дыягностыкі і прафілактыкі інфекцыйных захворванняў жывёлы.

М. А. Кавалёў прымаў удзел у рабоце Сусветных ветэрынарных кангрэсаў у Мексіцы (Мехіка), Аўстраліі (Сідней), Расіі (Масква), Міжнароднага эпізаатычнага бюро ў Парыжы ў 1991, 1993, 1995 гг. і іншых мерапрыемстваў. Доўгі час з’яўляўся членам Усесаюзнай камісіі па біяпрэпаратам Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР. Член Еўрапейскага таварыства вірусолагаў, антывіруснай асацыяцыі Рэспублікі Беларусь, рэдакцыйных калегій часопісаў «Эпизоотология, иммунология, фармакология, санитария», «Экология и животный мир».

Навуковыя працы

М. А. Кавалёў з’яўляецца аўтарам больш за 360 навуковых прац, у т.л. 8 манаграфій і 19 вынаходніцтваў і патэнтаў.

Сярод апублікаванага:

Узнагароды

М. А. Кавалёў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалямі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага НАНБ
Катэгорыя·Ветэрынары СССР
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дактары ветэрынарных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клімавіцкім раёне
Катэгорыя·Ветэрынары Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі аграрных навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы