wd wp Пошук:

Мікалай Аляксеевіч Атрыганьеў

Мікалай Аляксеевіч Атрыганьеў (1823, Чарнігаўшчына — 2 чэрвеня 1892) — расійскі мастак-пейзажыст, ганаровы вольны супольнік Імператарскай Акадэмія мастацтваў[1].

Біяграфія

Від на раку Асцёр у Магілёўскай губерні
Дубовы гай у Сестрарэцку

Правучыўшыся некаторы час у Інстытуце інжынераў шляхоў зносін, дзе выхоўваліся яго браты, Атрыганьеў паступіў на ваенную службу, дзе ў вольным казачым палку на Каўказе даслужыўся да пасады ад’ютанта пры наказным атамане (1845—1848 гг.).

Выйшаўшы ў адстаўку па стане здароўя, Мікалай Аляксеевіч Атрыганьеў цалкам аддаўся жывапісу, якім захапляўся з юных гадоў. Навучаючыся пад кіраўніцтвам прафесара Мікалая Ягоравіча Свярчкова і акадэміка Ягора Ягоравіча Меера (да 1855 года), а па вяртанні са свайго чарнігаўскага маёнтка, дзе ён павінен быў правесці некалькі гадоў для папраўкі дрэннага здароўя, у прафесара Арсенія Іванавіча Мяшчэрскага (з 1872).

У 1860-е прыязджаў у Беларусь, з пачатку 1880-х жыў у Магілёўскай губерні. У пейзажах, выкананых у рэалістычнай манеры, перадаў прыгажосць беларускай прыроды. Сярод работ «Вечар у Мінскай губерні» (1854), «Пейзаж у Магілёўскай губерні», «Восень», «Вечар» (усе 1886), «Перад заходам», «Рашчэплены дуб» (абедзве 1889), «Дубовы гай» (1890)[2].

Робячы немалыя поспехі, Атрыганьеў стаў выстаўляць свае зімовыя, вячэрнія, восеньскія і іншыя віды, часта з Магілёўскай губерні або наваколляў Санкт-Пецярбурга, у Акадэміі Майстэрстваў з 1882 года. За некаторыя з іх у 1886 годзе атрымаў званне ганаровага вольнага супольніка[3].

Творчасць

М. А. Атрыганьеў кіраваўся ў сваёй творчасці прынцыпамі рэалістычнага жывапісу[4]. Яго творы вылучаюць мяккая гармонія перададзеных відаў, шматзначнасць імгненна спыненага стану прыроды, як, напрыклад, у палотнах «Вечар у Мінскай губерні» (1854), «Пейзаж з капліцай» (1870-я), «Зімовы пейзаж» (1882), што ў многім яднае майстра з традыцыямі рускага пейзажнага жанру, з работамі Ф. А. Васільева(руск.) бел. і А. К. Саўрасава(руск.) бел.[4].

Зноскі

  1. Атрыганьев // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  2. Атрыганьев Николай Алексеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 34. — 737 с.
  3. Русский биографический словарь: В 25 т. / под наблюдением А. А. Половцова. 1896—1918.
  4. 1 2 Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 337. — 431 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Мастакі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 2 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1823 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1892 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Пецярбургскага ўніверсітэта шляхоў зносін
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чарнігаўскай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў