wd wp Пошук:

Мікалай Аляксандравіч Сморчак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сморчак. Мікалай Аляксандравіч Сморчак (нар. 5 красавіка 1948, в. Бярэзавічы, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1975 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура» (выкладчыкі І. Д. Белагорцаў, Вараксін, Міцянін, Казакоў, Волчак). У 19751978 гадах галоўны архітэктар г. Новалукомль; у 19781979 гадах намеснік галоўнага архітэктара, у 19791990 гадах галоўны архітэктар г. Орша; з 1990 дырэктар «Творчай майстэрні члена Сморчака М. А.».

Член Саюза архітэктараў з 1987 года.

Творчасць

Прымаў актыўны ўдзел у распрацоўцы праектаў генеральных планаў, праектаў дэталёвай планіроўкі і праектаў забудовы мікрараёнаў г. Новалукомля і г. Оршы. Аўтар шматлікіх праектаў жыллёва-грамадзянскага прызначэння, інтэр’ераў і добраўпарадкавання гарадскіх тэрыторый, паркаў, сквераў, вуліц: помнік загінулым аднавяскоўцам у г. Новалукомль (1979); будынак музея Заслонава па вул. Молакава (1990); адміністрацыйны будынак кіраўніцтва «Белсантэхмантаж» (1996, будаўніцтва ў 2002); аддзяленне Беларусбанка (2005, будаўніцтва ў 2006) — усе ў Оршы; аддзяленне Беларусбанка па вул. Панковай у г. Ваўкавыску (2007, будаўніцтва ў 2008); аддзяленне Беларусбанка па вул. 1 Жніўня (2008, будаўніцтва ў 2009); будынак Творчай Майстэрні (1995, будаўніцтва ў 2007); добраўпарадкаванне цэнтральнай часткі горада, гістарычнай зоны, вул. Леніна (2008) — усе ў Оршы.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Архітэктары Оршы
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Галоўныя архітэктары Оршы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 красавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Архітэктары Новалукомля