wd wp Пошук:

Мікалай Аляксандравіч Золатаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Золатаў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Мікалай Золатаў (нар. 11 лістапада 1994) — беларускі футбаліст, абаронца ўкраінскага клуба «Колас» з Каваліўкі і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Пачаў кар’еру ў дублі «Віцебска». Пасля вылету віцебскага клуба з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2011 і расфармавання дубля працягнуў кар’еру ў фарм-клубе «Віцебск-2», дзе ўпэўнена замацаваўся ў аснове.

Па заканчэнні сезона 2012 разам з таварышам па камандзе Яўгенам Лебедзевым перайшоў у салігорскі «Шахцёр». У сезоне 2013 выступаў за дубль гарнякоў, якому дапамог атрымаць перамогу ў першынстве дубліруючых складаў. На наступны сезон стаў часам з’яўляцца на лаўцы запасных у асноўнай камандзе, але так і не з’явіўся на полі.

У лютым 2015 года разам з Яўгенам Лебедзевым быў аддадзены ў арэнду «Віцебску» да канца сезона[4]. У віцебскім клубе адразу замацаваўся ў якасці іграка асноўнага складу. 11 красавіка 2015 дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць мікашэвіцкага «Граніта» (1:1). Са жніўня страціў месца ў аснове і стаў выступаць за дубль «Віцебска».

У студзені 2016 года пасля вяртання з арэнды далучыўся да асноўнага складу «Шахцёра»[5]. Рыхтаваўся да сезона разам з асноўнай камандай салігорцаў, але ў красавіку, перад самым пачаткам чэмпіянату, зноў быў аддадзены ў арэнду «Віцебску»[6]. У сезоне 2016 выступаў за асноўны склад «Віцебска», чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.

У студзені 2017 года вярнуўся з арэнды ў Салігорск[7], аднак неўзабаве віцябляне дамовіліся з «Шахцёрам» і аформілі канчатковы пераход абаронцы[8]. У першай палове сезона 2017 не меў трывалага месца ў аснове, а з верасня замацаваўся ў стартавым складзе. У сезонах 2018—2019 заставаўся трывалым іграком асновы.

У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[9] і неўзабаве падпісаў доўгатэрміновы кантракт з расійскім клубам «Урал» з Екацярынбурга[10]. У складзе «Урала» не меў трывалага месца ў складзе, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2021 года кантракт з расійскім клубам быў разарваны[11].

У лютым 2021 года быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка ўкраінскага «Коласа»[12]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У красавіку 2022 года на правах арэнды далучыўся да «Бастыі» з французскай Лігі 2[13]. За каманду згуляў толькі ў адным матчы, калі выйшаў 14 мая ў стартавым складзе ў матчы апошняга тура Лігі 2 супраць «Німа» (2:0) і быў заменены ў другім тайме. У ліпені 2022 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Колас»[14].

Міжнародная кар’ера

13 жніўня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Малдовы. Усяго за моладзевую зборную правёў 20 матчаў, у якіх выкарыстоўваўся на пазіцыях флангавага абаронцы і паўабаронцы.

9 верасня 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Уэльса (0:1).

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011дубльВіцебскБеларусь70
2012Д3Віцебск-2Беларусь271
2013дубльШахцёрБеларусь321
2014дубльШахцёрБеларусь310
2015Д1ВіцебскБеларусь160
2016Д1ВіцебскБеларусь230
2017Д1ВіцебскБеларусь210
2018Д1ВіцебскБеларусь290
2019Д1ВіцебскБеларусь252
2019/20 (2)Д1УралРасія70
2020/21 (1)Д1УралРасія80
2020/21 (2)Д1КоласУкраіна70
2021/22 (1)Д1КоласУкраіна120
2021/22 (2)Д2БастыяФранцыя10

Зноскі

  1. Nikolai Zolotov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Nikolay Zolotov // FBref.com
  3. http://fc-ural.ru/novosti/glavnaya-komanda/nikolaj-zolotov-novichok-fk-ural19
  4. “Витебск” взял у “Шахтера” в аренду Евгения Лебедева и Николая Золотова
  5. Солигорский “Шахтер” вышел из отпуска
  6. “Витебск” вновь арендовал Золотова у “Шахтера”
  7. “Шахтер” продлил контракт с Янушкевичем
  8. Николай Золотов подписал контракт с “Витебском”
  9. Хубутия, Золотов, Прудников и Журов покинули “Витебск”
  10. Николай Золотов вместо Бреста перешел в российский “Урал”
  11. Николай Золотов покинул российский “Урал”
  12. Николай Золотов официально представлен в качестве футболиста “Колоса”
  13. Николай Золотов перешел из “Колоса” в “Бастию” на правах аренды
  14. Николай Золотов вернулся в “Колос”
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Колас Каваліўка
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Бастыя
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Урал Екацярынбург
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск-2
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску