wd wp Пошук:

Мікалай Іосіфавіч Пракалей

Мікалай Іосіфавіч Пракалей (нар. 14 снежня 1937, в. Някрасава, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1968 годзе. З 1968 года — тэхнік-архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў Белдзяржпраекта, БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генпланы Пінска (1969), курорта «Нарач» (1975), Вілейкі, Мядзела (1979), Заслаўя (1982), Іванава (1987), ПРП трох груп адміністрацыйных раёнаў Калінінградскай вобласці (1976), ТЭА Музея народнага дойлідства і побыту Беларускай ССР (1978), праекты планіроўкі дзесяці зон адпачынку БССР (1980—1985), схема комплекснага выкарыстання і аховы водных і зямельных рэсурсаў басейна возера Нарач (1982).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Горадабудаўнікі Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары Мядзела
Катэгорыя·Архітэктары Іванава
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Веткаўскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары Вілейкі
Катэгорыя·Архітэктары Пінска
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Заслаўя
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы