У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Таранда.
Мікалай Іванавіч Таранда (нар. 15 жніўня 1947, в. Вялікае Падлессе, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі мастак (жывапісец і графік), член Саюза мастакоў СССР з 1989 г. (цяпер — Беларускі саюз мастакоў).
1962—1964 гг. вучоба ў ГПТВ № 61 Баранавічы, адначасова скончыў СШ працоўнай моладзі № 2. У 1965 г. скончыў студыю Палаца культуры будтрэста № 9 г. Віцебска. 1965—1970 студэнт мастацка-графічнага факультэта Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. У 1970—1994 начальнік бюро прамысловай эстэтыкі завода «Чырвоны Кастрычнік» г. Оршы.
Кіраваў студыяй выяўленчага мастацтва Палаца культуры завода «Чырвоны Кастрычнік» у Оршы, займаў пасаду начальніка бюро прамысловай эстэтыкі (1970—1994 гг.). У 1984—1985 гг. удзельнічаў у распрацоўцы і стварэнні помніка жыхарам горада Барані, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Жыве і працуе ў горадзе Барані.
І ў студэнцкія гады, і пасля заканчэння інстытута Мікалай Таранда шмат часу прысвячаў самаадукацыі, працы ў майстэрні і на пленэры. У творчых паездках (у тым ліку сумесных з настаўнікам Алегам Арловым) на Палессе, у Літву, па Купалаўскіх мясцінах, у Крым, Уладзімір, Суздаль мастак удасканальваў уласны стыль у жывапісе. Паездкі ў дом творчасці «Сенеж» (у 1977 і 1983 гг.) дапамаглі рэалізаваць талент графіка, засвоіць новыя тэхнікі.
Першая персанальная выстава адбылася ў 1973 г. у Оршы. Прыняты ў Саюз мастакоў СССР у 1989 г.
З 1994 г. цалкам прысвячае сябе творчасці. Персанальныя і калектыўныя выставы праходзяць у Палацы мастацтва, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, Касцёле св. Сымоны і Алены (Мінск), у выставачных залах Віцебска, Полацка, Оршы, а таксама ў Вязьме і Смаленску. Удзел у міжнародных пленэрах жывапісу ў горадзе Пернік (Балгарыя) у 1999 і 2004 гг. натхніў мастака на стварэнне серый фармальных работ.
Мікалай Таранда — актыўны ўдзельнік рэспубліканскіх і міжнародных пленэраў і майстар-класаў, суарганізатар міжнароднага арт-праекта «Калегіум» у Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі (2009—2016 гг.). З 2010 г. стала супрацоўнічае з творчым аб’яднаннем «Традыцыя» Беларускага саюза мастакоў.
Работы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (Мінск), Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, Мастацкай галерэі Палаца мастацтваў горада Пернік (Балгарыя), Смаленскім дзяржаўным інстытуце мастацтваў (Расія), Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі, Аршанскім музеі гісторыі і культуры горада, Мастацкай галерэі Полацка, у прыватных калекцыях у Беларусі, Балгарыі, Германіі, Латвіі, Літве, Польшчы, Расіі, ЗША.
1973
1978
1988
1990
1992
1997
1999
2000
2001
2002
2003
2004
2005
2006
2007
2008
2009
2010
2011
2012
2013
2014
2015
2016
2017