wd wp Пошук:

Мікалай Іванавіч Віткоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Віткоўскі. Мікалай Іванавіч Віткоўскі (1844, ф. Мокшына, Суражскі павет, Віцебская губерня, цяпер Віцебскі раён — 24 верасня 1892, Іркуцк) — беларускі археолаг, даследчык Сібіры, член распарадчага камітэта «Усходнесібірскага аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства», удзельнік Паўстання 1863 года[1].

Біяграфія

Паходзіў з польскай шляхты. Удзельнічаў у Паўстанні 1863 года на тэрыторыі Беларусі, знаходзіліся ў Віцебску перад адпраўкай у ссылку. Трапіў на Карыйскую катаргу, потым адбываў пакаранне ў Алонках і Мальце. У 1873 годзе трапіў у Іркуцк. Дзякуючы садзейнічанню Івана Чэрскага стаў супрацоўнікам Іркуцкага музея[2].

Пакончыў самагубствам у 1892 годзе[3].

Навуковая дзейнасць

Знайшоў на тэрыторыі Сібіры пахаванні эпохі неаліту, абвергшы думкі пра незаселенасць Сібіры у каменным веку. У 1880—1881 гадах па даручэнні Усходнесібірскага аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства даследаваў неалітычны Кітойский магільнік на Ангары. Вёў узорныя раскопкі пахаванняў, якія змяшчалі касцякі людзей і багаты інвентар з каменя і косці. Пры пошуку пахаванняў выкарыстаў траншэйны метад. Асаблівую цікавасць ўяўлялі знаходкі каменных рыб. Вывучаў старажытныя пахаванні ў Глазкава на тэрыторыі Іркуцка.

У 1881 годзе сумесна з Іванам Чэрскім даследаваў усходняе ўзбярэжжа Байкала і басейн Селенгі, уключаючы ніжнія плыні рэк Джыда і Чыкой. Адзначаў шматлікія раскіданыя па стэпах пахаванні. Раскопкі ў ваколіцах Іркуцка і асабліва ў далінах рэк Кітой і Белай усталявалі і для Сібіры бронзавы век, які змяніў век шліфаванага каменя паралельна з жалезным. Займаў пасаду захавальніка Іркуцкага музея Усходнесібірскага Аддзялення Рускага Геаграфічнага Таварыства.

Ставіў пытанне аб захаванасці помнікаў археалогіі. Быў аўтарам шэрагу навуковых публікацый[2].

Літаратура

Зноскі

  1. Советская Белоруссия. «Прыгажосць народнай дыпламатыі»
  2. 1 2 Архівавана 27 красавіка 2014. Архівавана 27 красавіка 2014. Архівавана 27 красавіка 2014. Архівавана 27 красавіка 2014. Архівавана 27 красавіка 2014. Архівавана 27 красавіка 2014. Знаменитости Байкала (руск.)  Архівавана 27 красавіка 2014.
  3. Н. И. Витковский: биографическая справка (руск.)
  4. © Энциклопедия Забайкалья. Витковский Н. И.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Падарожнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Археолагі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 24 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскім раёне
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Памерлі ў Іркуцку
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1892 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1844 годзе