wd wp Пошук:

Мікалай Іванавіч Івуценка

Мікалай Іванавіч Івуценка (19 мая 1921, вёска Утра, Чавускі раён, Магілёўская вобласць27 красавіка 1945, Германія) — савецкі вайсковец, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы, камандзір гарматы 44-га гвардзейск19ага стралковага палка, гвардыі старшына — на момант прадстаўлення да ўзнагароджання ордэнам Славы 1-й ступені.

Біяграфія

Нарадзіўся 19 мая 1921 года ў вёсцы Утра Чавускага раёна Магілёўскай вобласці. Беларус. Член ВКП/КПСС з 1944 года. Быў брыгадзірам у калгасе.

У Чырвонай Арміі з 1940 года. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну з верасня 1941 года. Ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Варонежскім, 3-м і 1-м Украінскіх франтах.

Камандзір 45-міліметровай гарматы 44-га гвардзейскага стралковага палка 15-й гвардзейскай стралковай дывізіі 37-й арміі 3-га Украінскага фронту гвардыі старэйшы сяржант Івуценка 30 студзеня 1944 года ля вёскі Вадзяное выкаціў гармату на прамую наводку і знішчыў гармату, тры кулямёты і каля дваццаці салдат і афіцэраў праціўніка.

Загадам камандзіра 15-й гвардзейскай стралковай дывізіі № 015 ад 13 лютага 1944 года гвардыі старэйшы сяржант Івуценка Мікалай Іванавіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].

Камандзір гарматы таго ж палка і дывізіі гвардыі старшына Івуценка 12 студзеня 1945 года, удзельнічаючы ў разведцы боем у раёне населенага пункта Шчэглін, прамой наводкай падавіў пяць кулямётных кропак праціўніка.

26 студзеня 1945 года ў баі каля населенага пункта Хальбендорф, ведучы агонь прамой наводкай, падавіў тры станковых кулямёта і знішчыў каля дваццаці салдат праціўніка і тым самым дапамог стралковаму падраздзяленню вырвацца з акружэння.

27 красавіка 1945 года загадам № 034 па 5-й гвардзейскай арміі за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, гвардыі старшына Івуценка Мікалай Іванавіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].

15 красавіка 1945 года пры прарыве варожай абароны ў раёне горада Мускаў Івуценка прыцэльным агнём знішчыў супрацьтанкавую гармату, чатыры станковых кулямёта і вывеў са строю звыш за трыццаць салдат і афіцэраў праціўніка. Паспяхова адбіваючы контратакі праціўніка ў раёне вёскі Мюльрозе, агнём з гарматы пабіў тры кулямёта і да пятнаццаці праціўнікаў.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за мужнасць, адвагу і гераізм, гвардыі яфрэйтар Івуценка Мікалай Іванавіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[1].

Загінуў у баі 27 красавіка 1945 года. Пахаваны пад Берлінам.

Узнагароджаны трыма ордэнамі Славы, медалём.

Імем Івуценка названая вуліца ў горадзе Чавусы.

Зноскі

  1. 1 2 3 Мікалай Іванавіч Івуценка на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Николай Иванович Ивутенко на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Германіі
Катэгорыя·Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чавускім раёне
Катэгорыя·Пахаваныя ў Брандэнбургу
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 27 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 мая