wd wp Пошук:

Мізерышкі

Мі́зерышківозера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Друйка, за 8 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Браслаў, за 0,9 км на захад ад вёскі Майшулі.

Плошча паверхні 0,12 (0,13[1]) км². Даўжыня 0,55 (0,56[1]) км, найбольшая шырыня 0,3 (0,33[1]) км, даўжыня берагавой лініі 1,47 (1,6[1]) км. Плошча вадазбору 1 км². Аб’ём вады ў возеры 0,24[1] млн м³.

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 7 м, спадзістыя. Берагі пераважна нізкія і забалочаныя. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно возера ілістае[1]. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 50—100 м. У паўночнай частцы выцякае ручай, злучаючы Мізерышкі з возерам Рака.

У возеры водзяцца акунь, шчупак звычайны, плотка, лінь і іншыя віды рыб[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Браслаўскага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта